У Туркмэністане аб’яўлена амністыя ў сувязі з 22-й гадавінай незалежнасьці краіны — сьвята адзначаецца 27 кастрычніка.
Зь месцаў зьняволеньня адпусьцяць больш за тысячу чалавек. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, адпаведны ўказ, апублікаваны сёньня ў нацыянальных мэдыях, падпісаў прэзыдэнт рэспублікі Гурбангулы Бердымухамедаў.
Па словах кіраўніка дзяржавы, трэба даць асуджаным магчымасьць «сумленнай працай загладзіць віну і актыўна ўдзельнічаць у жыцьці краіны».
Амністыі ў Турмэністане аб’яўляюцца з 1999 года, тады ж была ўведзеная забарона на сьмяротнае пакараньне. У гэтым годзе ўжо былі памілаваныя больш за дзьве тысячы зьняволеных — у сувязі з днём Канстытуцыі і напярэдадні «Ночы ўсёдараваньня і ўсемагутнасьці» - у пэрыяд мусульманскага посту.