Падчас саміту кіраўнікоў СНД у Менску здарыўся незапланаваны момант, калі перад сустрэчай правяраліся мікрафоны і Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ўсё у парадку, тут, маўляў, за сьценкай кіраванне апаратурай. На гэта Ўладзімер Пуцін сказаў: «У засьценках кіруецца ўсё ў Аляксандра Рыгоравіча».
Журналістка Ірына Халіп ведае пра беларускія засьценкі не паводле рэпартажаў, засьценкамі прайшоў і яе муж Андрэй Саньнікаў. Яна адказала на пытаньне, на што намякаў Пуцін – на зьняволенага кіраўніка «Ўралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера ці на беларускіх палітвязьняў?
Халіп: Мне здаецца, што ён меў на ўвазе Баўмгертнэра. Не выглядае Пуцін як чалавек, якога можна падазраваць у тым, што ён увогуле думае пра беларускіх палітвязьняў.
Ціхановіч: І ўсё ж, чыста псыхалягічна – чаму гэтае слова было ў Пуціна на языку –здаецца ён і не такі ўжо майстар слоўных пэрлаў?
Халіп: Чаму? Варта згадаць ягоныя пэрлы – такія як «мочить в сортире» ци камэнтар з нагоды падводнай лодки «Курск»: «Она утонула». Пуцін якраз таксама ў сваім асабістым, амаль што на нікога не падобным стылі.
Ціхановіч: Мы сёння знайшлі адну сымбалічную дэталь – аказваецца, і новы Палац незалежнасці, і будынак Беларускай калійнай кампаніі маюць агульнага аўтара. Да гэтых праектаў мае дачыненьне 60 гадовы менскі архітэктар Алег Вараб’ёў. Гэта яшчэ адна паралель – БКК і новага палаца, і патрэбы эканамічнага выкупу, і грошай, якія за палац нехта ж быў павінен заплаціць. Якія вывады з абмеркавання тэмы Баўмгертнэра можна зрабіць, калі мы маем усяго дзве драбніцы – толькі фразу, што “тэма закраналася” і жарцік пра засьценкі?
Халіп: Па-першае, палац і будынак БКК аб'ядновае галоўным чынам не архітэктар, а Лукашэнкава ўпэўненасьць, што і тое, і другое належыць асабіста яму, як ўвогуле кожны камень на гэтай зямлі. Ён таксама думае, што кожны чалавек, які прыяжджае ў Беларусь -- гэта таксама ягоная маёмасьць, якую ён можа пасадзіць у турму, забіць ці адпусьціць.
Ціхановіч: Патрабаваць выкуп?
Халіп: Абсалютна дакладна, патрабаваць выкуп. Мне здаецца, што Расея, на жаль, ужо вырашыла пайсьці іншымі шляхамі. Бо я думаю, што калі б Пуцін сказаў адно слова, дык Баўмгертнэр быў бы ўжо вызвалены.
Ціхановіч: Сёньня журналісты даведаліся ад польскага і швэдзкага дыпляматаў, якія знаходзіліся ў Менску ў справе падрыхтоўкі Віленскага саміту, што ўлады ім далі зразумець: праблема беларускіх палітвязьняў можа вырашаецца толькі па схеме: ручка-папера-прашэньне аб памілаваньні. Ці спрацуе гэтая схема?
Халіп: Па-першае, схемы ў Беларусі не працуюць ўвогуле, як пакаўвае досьвед нашай дзяржавы за апошнія гады. Па-другое, проста агідна і амаральна з боку заходніх дыпляматаў нават рэтрансьляваць гэта. калі Эўразьвяз увесь час кажа, што яго пазыцыя застаецца нязьменнай, нязломнай і прынцыповай, дык трэба патрабаваць і дабівацца. Бо такім чынам атрымоўваецца, што заходнія дыпляматы і палітыкі, і Лукашэнка пачынаюць размаўляць амаль што хорам.
Слухаць гутарку цалкам:

Your browser doesn’t support HTML5