У Вільні 28–29 кастрычніка пройдзе міжнародная канфэрэнцыя «Стратэгіі будучай палітыкі Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі»
У форуме возьмуць удзел міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, дэпутат Эўрапарлямэнту Юстас Палецкіс, упаўнаважаны МЗС ФРГ па краінах Усходняй Эўропы, Закаўказьзя і Цэнтральнай Азіі Ант’е Леендэртсэ, старшыня Менскага форуму Райнэр Лінднэр, намесьнік кіраўніка МЗС Літвы Андрус Крывас.
Сярод удзельнікаў таксама намесьнік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Улад Вялічка, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, каардынатар кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў, палітолягі Яўген Прэйгерман, Андрэй Ягораў, Дзяніс Мельянцоў, сацыёляг Андрэй Вардамацкі.
Сярод магчымых удзельнікаў форуму ў парадку дня былі названыя таксама міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей і яго намесьніца Алена Купчына. Аднак у МЗС Беларусі паведамілі, што іх на канфэрэнцыі ня будзе:
«Мы ня ўдзельнічаем у гэтым мерапрыемстве», — паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных.