Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Вільня. ІІІ Беларускі праваабарончы форум (да 27 кастрычніка). Удзельнічаюць прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, міжнародныя і замежныя праваабарончыя структуры.
Менск. Зьезд “Маладога Фронту”. Сядзіба партыі БНФ, Чарнышэўскага, 3. Пачатак а 15:00.
Вёска Гарошкаў Рэчыцкага раёну. Паэтычнае сьвята ў гонар Анатоля Сыса “Дух – гэта, людзі, Я!”. У 12 гадзін – ускладаньне кветак да помніка на магіле паэта. Пачатак паэтычнага сьвята на падворку сядзібы а 13-ай гадзіне. Возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Анатоль Бароўскі, Генадзь Лапацін, Ларыса Раманава, Вальжына Цярэшчанка, Андрэй Мельнікаў ды іншыя.
Менск. Трэці, заключны этап талакі ў Курапатах, прысьвечаны Дню памяці ахвяр таталітарных рэпрэсій у Беларусі. Талака праводзіцца на ініцыятыву кампаніі "За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты". Пачатак а 12.00.
Менск. Юбілейны канцэрт «Калі ў душы гармонія» Дзяржаўнага камэрнага хору ў рамках ХХХІХ Міжнароднага фэстывалю мастацтваў “Беларуская музычная восень”. У памяшканьні Unnamed Venue на пр. Незалежнасьці, 50. Пачатак а 19:00.
Менскі раён. У гісторыка -культурным цэнтры "Рыцарскі Замак" (Астрашыцкі Гарадок) адбудзецца фэстываль "Хэлоўін ў замку". Незвычайныя касьцюмы, конкурсы, танцы, гульні і многае іншае. Пачатак а 18.00.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
Дзень нараджэньня футболу. Годам нараджэньня гэтай папулярнай гульні называецца 1863-ці. Менавіта 26 кастрычніка таго году прадстаўнікі ангельскіх футбольных клюбаў сабраліся ў сталіцы – Лёндане, каб выпрацаваць адзіныя правілы гульні і заснаваць першую ў сьвеце Нацыянальную футбольную асацыяцыю.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1795 — адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай
1822 – пайшоў у школу Ганс Крыстыян Андэрсан. Будучаму пісьменьніку было на той момант 17 гадоў. Звычайна на такія дэталі біяграфіі зьвяртаюць увагу, каб лішні раз пераканацца, што не адныя вундэркінды дамагаюцца ў жыцьці вялікіх посьпехаў і робяцца славутымі творцамі. Пачаць ніколі ня позна.
1863 – у Жэнэве ўтвораны Міжнародны Чырвоны Крыж
1947 – праведзеная самая масавая дэпартацыя ўкраінцаў з Заходняй Украіны (каля 78 тысяч чалавек)
1962 – Карыбскі крызіс, савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў пагадзіўся на вяртаньне ў СССР караблёў, якія везьлі на Кубу ядзерную зброю
У гэты дзень нарадзіліся:
1685 – італьянскі кампазытар Дамэніка Скарлаці, аўтар 555 санат для фартэпіяна.
1759 – Жорж Жак Дантон, правадыр францускіх якабінцаў.
1810 – беларускі скульптар і змагар за незалежнасьць Генрых Дмахоўскі. Пасьля сканчэньня Віленскага ўнівэрсытэту ён вучыўся ў Францыі, адкуль адправіўся ў ЗША. Там Дмахоўскі стварыў скульптурныя партрэты Тадэвуша Касьцюшкі і амэрыканскага прэзыдэнта Томаса Джэфэрсана. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША. Вярнуўшыся на радзіму акурат у часе паўстаньня Каліноўскага, Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Вясною 1863 году ён загінуў у баі каля вёскі Парэчча пад Барысавам.
1870 ― Надзея Яноўская, апошняя з роду Яноўскіх; гераіня дэтэктыўнай аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха» Ўладзімера Караткевіча
1888 – Нестар Махно, украінскі рэвалюцыянэр, лідэр анархісцкага руху
1916 – прэзыдэнт Францыі Франсуа Мітэран, які кіраваў сваёй краінай два тэрміны па 7 гадоў (1981-1995).
1947 – былая дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, жонка экс-прэзыдэнта ЗША.
1959 ― Анатоль Сыс, беларускі паэт
У гэты дзень памерлі:
899 ― Альфрэд Вялікі, кароль Ўэсэксу
1764 – ангельскі мастак Уільям Хогарт, ілюстратар, гравёр і тэарэтык мастацтва
1806 – Шарль Агюстэн Кулён, францускі фізык і вайсковы інжынэр, які ў 1785 годзе экспэрымэнтальна ўсталяваў асноўны закон электрастатыкі (закон Кулёна).
1855 – расейскі перакладчык беларускага паходжаньня Міхаіл Урончанка. Перакладаў Шэксьпіра, Байрана, Гётэ.
1937 ― Юзэф Доўбар-Мусьніцкі, польскі вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант расейскага войска, генэрал броні, кіраўнік паўстаньня вялікапольскага
1972 – Ігар Сікорскі, авіяканструктар, стваральнік першых у сьвеце верталётаў
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
...І сталі дружна,
Шчыра, шчыльна,
Як на касьбе, як на сяўбе.
А ён канчаўся у зьнямозе—
Ніхто яго не пакахаў,
З паціра выплюхнулі сьлёзы,
І налілі праз край віна,
І сталі дружна, шчыра, шчыльна,
Як на касьбе ці на сяўбе,
Паэт сказаў: п’ем за Айчыну!
І кожны выпіў: за сябе…
Анатоль Сыс, зь верша “Пацір”