Пуцін і Лукашэнка пагутарылі пра Баўмгертнэра

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Уладзімер Пуцін паведаміў, што падчас ягонай учарашняй размовы з Аляксандарам Лукашэнкам закраналася сытуацыя вакол гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пацьвердзіў, што закранаў напярэдадні з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам сытуацыю з расейскім грамадзянінам, гендырэктарам «Уралкалія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам, якія знаходзяцца пад сьледзтвам у Беларусі.

«Закраналі гэтую праблему», — сказаў Пуцін журналістам, адказваючы на пытаньне Інтэрфакса ў Менску ў пятніцу.

Пра нейкі вынік гэтай размовы ён не сказаў.