Ператрус у кватэры бабруйскага блогер Алега Жалнова доўжыўся сем гадзін.
Ператрус праводзілі бабруйскія супрацоўнікі міліцыі Сяргей Рудзько, Дзяніс Ракоўскі, Валерый Шайко, Сяргей Сарычаў, а таксама спэцыяліст па тэхніцы з Магілёва Андрэй Нікіцін, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
У якасьці панятых былі запрошаныя «невядома адкуль», як адзначыў Алег Жалноў, бабруйчане Іваноў і Качарга. Таксама на ўваходзе ў кватэру дзяжурылі два супрацоўнікі АМАПу.
«Пасьля таго, як міліцыянты з прымяненьнем фізычнай сілы ўварваліся ў наш дом, я хацеў, каб у якасьці панятой выступіла мая цешча. Яна спэцыяльна прыехала да нас, але яе нават не пусьцілі ў кватэру, — апавёў пасьля ператрусу Алег Жалноў. — У пастанове гаварылася, што міліцыянты прыбылі для „агляду месца падзей“. Таму па шафах ня лазілі, але ўсё, што было навідавоку, абмацалі, нават у пакеты з кнігамі зазірнулі. Пры гэтым яны сканфіскавалі ў мяне ўсю тэхніку, усе сродкі сувязі: вінчэстэры, мадэм, смартфон, мой мабільны тэлефон. У гэтай сытуацыі ахвярай стаў мой сын, ён яшчэ школьнік, і кампутар з інтэрнэтам яму вельмі б спатрэбіўся для падрыхтоўкі да заняткаў».
Алег Жалноў кажа, што міліцыянты сем гадзін апісвалі ўсе рэчы, якія знаходзяцца ў кватэры, уключна з шафамі і ложкамі. Пры гэтым блогер папрасіў зафіксаваць у пратаколе 22 заўвагі, якія тычыліся працы правяраючых.
«Шэйко і Ракоўскі сьцьвярджалі, што крымінальнай справы няма, і гэта проста праверка. Мае правы мне не растлумачылі, таксама мне не пакінулі ніякіх дакумэнтаў, якія б сьведчылі аб праведзеным ператрусе», — адзначыў блогер.
Алег Жалноў зьбіраецца зьвяртацца ў пракуратуру, каб паскардзіцца на дзеяньні міліцыі. Калі гэта не дапаможа, будзе зьвяртацца ў адміністрацыю прэзыдэнта.
Падставай для ператрусу стала заява маёра бабруйскага ДАІ Яўгена Сераштанава. Ён піша, што ў сетцы Інтэрнэт у 2012–2013 гадах невядомая асоба — як мяркуецца, Алег Жалноў — разьмясьціла аўдыё- і відэаматэрыялы, якія зьневажаюць гонар і годнасьць маёра і шкодзяць яго дзелавой рэпутацыі. Сераштанаў просіць распачаць супраць блогера крымінальную справу.
4 верасьня Алег Жалноў і яго сын выпадкова сталі сьведкамі парушэньня правілаў дарожнага руху супрацоўнікамі міліцыі — няправільнай паркоўкі на ходніку. Блогер зафіксаваў гэта на відэакамэру і адразу ж зьвярнуўся з заявай да супрацоўнікаў ДАІ, якія ў той час знаходзіліся побач.

Мае правы мне не растлумачылі, таксама мне не пакінулі ніякіх дакумэнтаў, якія б сьведчылі аб праведзеным ператрусе