Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
У Палацы Незалежнасьці ў Менску пройдзе пасяджэньне Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Пачатак аб 11.00.
У холе гатэлю «Менск» пройдзе сустрэча з журналістамі сябраў дэлегацый міністэрстваў замежных спраў Польшчы і Швэцыі. Пачатак аб 12.15.
25–27 кастрычніка ў Бельску-Падляскім і Беластоку пройдзе традыцыйны фэст беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская Восень 2013». Сёлета фэстываль сьвяткуе 20-годзьдзе. Выступяць, сярод іншых, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч, Альжбета Бэзюк, Алег Кабзар, Дарафей Фіёнік, Паліна Рэспубліка, Яўген Барышнікаў, Тамаш Суліма, гурты «Re1ikt», «Helisa», «Нельга забыць», «Босае сонца», «ILO&Friends», а таксама Зьміцер Вайцюшкевіч.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1920 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч разам з 15 тысячамі жаўнераў перасек часовую польска-савецкую мяжу, прыступіў да змаганьня з Чырвонай арміяй.
1983 — апэрацыя «Urgent Fury»: узброеныя сілы ЗША ўрываюцца на Грэнаду.
У гэты дзень нарадзіліся:
1825 — аўстрыйскі кампазытар Ёган Штраўс (сын).
1838 — францускі кампазытар Жорж Бізэ.
1881 — гішпанскі мастак Пабла Пікаса.
1913 — беларускі кінаапэратар і рэжысэр Уладзімер Цэсьлюк.
1931 — француская акторка Ані Жырардо.
1933 — беларуская мастачка Нэлі Шчасная.
1934 — Карлас Шэрман, беларускі перакладчык і літаратар
1936 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр.
У гэты дзень памерлі:
1647 — італьянскі фізык і матэматык Эванджэліста Тарычэлі, які першы зьмерыў атмасфэрны ціск.
1958 — Вольфганг Паўлі, аўстрыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году
1991 — Міхась Міцкевіч, малодшы брат Якуба Коласа, грамадзка-культурны і рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША.
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
«Бог — такі самы мастак, як іншыя мастакі. Ён стварыў слана, жырафа і котку. У яго няма сапраўднага стылю, але ён прытрымліваецца новых ідэй».
«Жывапіс — занятак для сьляпых. Мастак малюе ня тое, што бачыць, а тое, што адчувае».
«Праца — неабходнасьць для чалавека. Чалавек вынайшаў будзільнік».
Пабла Пікаса