Па рэканструкцыі адкрылася турма. У Празе

У Празе адкрылася пасьля рэканструкцыі сьледчая турма на Панкрацы, дзе сто гадоў таму сядзеў Ёзэф Швэйк.
Бальшыня матэрыялаў для рэканструкцыі і мэбля была вырабленая ў турэмных майстэрнях. Рамонт абышоўся у 5 мільёнаў чэскіх крон (каля 250 тыс. даляраў). Гэтую суму ўдалося заашчадзіць дзякуючы амністыі, абвешчанай сёлета ў студзені.

Усяго паслугамі турмы могуць скарыстацца 54 зьняволеныя, якія чакаюць заканчэньня сьледзтва.