Samsung аштрафавалі за хітрую рэклямную кампанію

Samsung аштрафавалі на суму больш за 300 тыс. даляраў у Тайвані за тое, што паўднёвакарэйская кампанія плаціла людзям, каб яны выдавалі сябе за звычайных спажыўцоў і крытыкавалі прадукцыю канкурэнта.
Samsung наняла людзей, каб пісаць камэнтары ў інтэрнэце, у якіх хвалілі прадукцыю паўднёвакарэйскай кампаніі, а прадукцыю тайваньскай HTC – крытыкавалі.

Некаторыя з гэтых людзей, якія выдавалі сябе за звычайных спажыўцоў, былі супрацоўнікамі Samsung.

Гэтая тактыка была часткай рэклямнай кампаніі прасоўваньня мабільных тэлефонаў.