Кітаянцы перасадзілі твар, вырашчаны на грудзях

Ілюстрацыйнае фота

17-гадовай дзяўчыне з Кітаю перасадзілі твар -- для апэрацыі выкарыстоўвалі скуру, вырашчаную на яе грудзях.
Спачатку лекары ўзялі тканку са сьцягна дзяўчыны і перасадзілі яе ніжэй за левае плячо, паведамляе Бі-бі-сі. Пасьля таго, як мэдыкам удалося вырасьціць скуру, яе прышылі да твару дзяўчыны.

Іншаму жыхару Кітая нядаўна перасадзілі нос, вырасьціўшы яго на лбе.