Страх людзей перад радыяцыяй перавышае сапраўдную небясьпеку, якую радыяцыя з сабою нясе.
Гэткую выснову можна зрабіць з артыкулу выкладчыка Harvard Extension School Дэйвіда Рапэйка, апублікаванага ў International New York Times.
Наколькі небясьпечнай для здароўя людзей была радыяцыя, якая ўзьнікла ў выніку аварыі на атамнай электрастанцыі Фукусіма, выбуху рэактара ў Чарнобылі або выбуху атамных бомбаў над Хірасімай і Нагасакі? Рапэйк адзначае ў сувязі з гэтым пытаньнем:
«Вядучыя навукоўцы ў галіне аховы здароўя кажуць, што выпрамяненьне ад Фукусімы было адносна бясшкодным, і падобную выснову можна зрабіць з досьледаў мэдычных наступстваў Чарнобыля. Тым ня менш, пры ўсіх гэтых доказах застаецца пытаньне – чаму наш страх перад атамам захоўваецца? І якую небясьпеку гэты страх уяўляе для грамадзтва?»
Паводле Рапэйка, на наша ўспрыманьне небясьпекі, зьвязанай з радыяцыяй, мае ўплыў перш за ўсё сьвядомасьць існаваньня ядзернай зброі і наступстваў выкарыстаньня атамных бомбаў амэрыканцамі ў 1945 годзе над Хірасімай і Нагасакі. Аднак гэтыя наступствы, працягвае Рапэйк, ніяк не пацьвярджаюць факту, што радыяцыя зь ядзерных рэакцый зьяўляецца істотным канцэрагенным чыньнікам. Рапэйк піша:
«Адразу пасьля Другой сусьветнай вайны эпідэміёлягі і біёлягі пачалі адсочваць здароўе людзей, якія перажылі атамнае бамбаваньне. Дасьледчыкі ўзялі пад увагу каля 112 600 японцаў: 86 611 тых, які былі ў пэрымэтры 10 кілямэтраў ад цэнтру выбуху, і 26 000 тых, якія пазьбеглі апрамяненьня.
Самы апошні аналіз вынікаў гэтага досьледу сьцьвярджае, што з 10 929 чалавек сярод апрамененага насельніцтва, якія памерлі ад раку, толькі 527 з гэтых сьмерцяў былі выкліканыя радыяцыяй ад атамных бомбаў. (...) Гэта менш, чым 1% насельніцтва, якое атрымала дозу радыяцыі, нярэдка вельмі высокую, у выніку атамных выбыхаў.»
Рапэйк таксама адзначае, што досьледы ўплыву радыяцыі ў Японіі, якія расьцягнуліся на болей чым два пакаленьні японцаў, ня выявілі ніякіх мутацый у чалавечых арганізмах. І ён дадае:
«Магчыма, самы галоўны вынік дасьледаваньняў людзей, якія перажылі атамнае бамбаваньне, палягае ў тым, што пры нізкіх дозах – ніжэйшых за 100 мілісівэртаў – радыяцыя не выклікае ніякага павышэньня ў статыстыцы хваробаў і захворваньняў. (...) Пераважная большасьць дозаў, атрыманых людзьмі, якія жывуць паблізу Фукусімы або Чарнобыля, была значна ніжэйшая за гэты парог 100 мілісівэртаў.»
Пра аварыі ў Чарнобылі і Фукусіме Рапэйк сьцьвярджае наступнае:
«Шматлікім доказам, што іянізуючае выпрамяненьне ўяўляе сабою адносна нізкую рызыку для здароўя, рэзка супярэчыць агульны страх перад гэтым выпрамяненьнем.
Але ядзерныя аварыі пераканаўча паказалі, што якраз гэты страх мае драматычныя наступствы для здароўя людзей. Агляд наступстваў Чарнобыля, зроблены Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя 20 гадоў пасьля катастрофы, выявіў, што псыхалягічнае ўзьдзеяньне катастрофы зрабіла больш шкоды здароўю, чым сама радыяцыя, і галоўнай прычынай стрэсу насельніцтва было «гіпэртрафаванае пачуцьцё небясьпекі для здароўя ад узьдзеяньня радыяцыі».
Эпідэміёлягі ўжо бачаць такія самыя наступствы ў Фукусіме, дзе ўзровень радыяцыйнага апрамяненьня быў нашмат ніжэйшы, чым у Чарнобылі. Біёлагі кажуць, што павелічэньне рызыкі ракавых захворваньняў ад Фукусімы будзе настолькі нізкае, што яно ня зьменіць агульнай статыстыкі захворваньняў на рак ні ў гэтым рэгіёне, ні ў Японіі ў цэлым.»
Паводле Рапэйка, трэба стварыць адпаведныя інструкцыі і адукацыйныя праграмы адносна абароны людзей перад радыяцыяй, якія ўлічвалі б рэальную небясьпеку ад розных ядзерных інцыдэнтаў, пачынаючы ад аварыі ядзернай электрастанцыі і канчаючы на выбуху атамнай бомбы, вырабленай тэрарыстамі. Новы падыход да пытаньня радыяцыі патрэбны дзеля таго, каб, як адзначае Рапэйк, «зьнізіць рызыку, на якую мы выстаўленыя, таму што наш страх перад радыяцыяй да гэтага часу перавышае сапраўдную небясьпеку».