Андрэю Моўчану далі 5 сутак

Андрэй Моўчан

Судзьдзя Тацяна Матыль, якая судзіла грамадзкага актывіста Андрэя Моўчана, не пусьціла на працэс сваякоў і блізкіх.
Андрэя Моўчана затрымалі 23-га на працы і адвезьлі ў пастарунак. Там яго зьвінавацілі ў тым, што ён не падпарадкоўваўся міліцыі.

Даведка Радыё Свабода — Андрэй Моўчан

Летась 4 ліпеня Першамайскі суд Менску аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады міліцыянты яго моцна зьбілі, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.