24 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёну Менску павінен адбыцца суд над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Андрэям Моўчанам.
Сачыце за падзеямі на сайце Радыё Свабода.
Андрэя Моўчана затрымалі 23-га на працы і адвезьлі ў пастарунак.
«Я спрабавала пазьней высьветліць, для чаго яго павезьлі, мне патлумачылі, што нібыта для вочнай стаўкі, бо да іх паступіў званок пра крадзеж тэлефона. Пазьней у міліцыі склалі пратакол за непадпарадкаваньне, нібыта ён адмовіўся зьняць з рукі гадзіньнік, лаяўся на міліцыянтаў. Але сьведчаньні міліцыянтаў не супадаюць з тым, што там адбывалася насамрэч, і чаму яго арыштавалі», — паведаміла Радыё Свабода Вольга Моўчан, сястра Андрэя.
Міліцыя прэвэнтыўна затрымлівае актывістаў незарэгістраваных аб’яднаньняў, заўважаных раней у несанкцыянаваных акцыях. Сваякі затрыманых і праваабаронцы называюць падобныя дзеяньні міліцыі правакацыяй.
Яшчэ аднаму актывісту «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандру Тарнагускаму зь Дзяржынску прыслалі позву ў міліцыю на 24-га.
23-га затрымалі і асудзілі лідэра беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўгена Контуша.
Сярод магчымых прычынаў прэвэнтыўных затрыманьняў праваабарончы цэнтар «Вясна» называе паседжаньне Рады кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое пачнецца ў Менску 24 кастрычніка.
«Самі актывісты называюць гэтае затрыманьне прэвэнтыўным, перад самітам СНД. Я не выключаю, што гэта захады, якія робяць улады дзеля таго, каб гэтыя візыты адбываліся больш спакойна. Бо нейкіх акцыяў актывісты ня ладзілі, і не было іншых падстаў. І тое, што пратаколы складзеныя за хуліганства, сьведчыць, што гэта якраз прэвэнтыўныя захады», — заявіла Радыё Свабода Свабодзе сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка.
Летась 4 ліпеня Першамайскі суд Менску аштрафаваў Моўчана на 800 тысяч рублёў за тое, што ён разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг у знак салідарнасьці з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам. Тады яго моцна зьбілі міліцыянты, сур’ёзна траўмавалі вока, і Моўчан доўгі час правёў у шпіталі хуткай дапамогі.

Даведка Радыё Свабода — Андрэй Моўчан