Пачынаюць дзейнічаць першыя нелацінскія дамэны.
ICANN, карпарацыя, якая рэгулюе пытаньні дамэнных імёнаў і IP-адрасоў паведаміла, што ўводзіць першыя нелацінскія дамэны.
Чатыры новыя дамены: кітайскае слова «гульня», арабскае слова «вэб», і расейскія словы «онлайн» і «сайт».
Гэтыя дамэны далучацца да трох сотняў іншых суфіксаў, якія ўжо выкарыстоўваюцца ва ўсім сьвеце.
Прадстаўнікі ICANN кажуць, што прыватныя асобы і кампаніі змогуць пачаць рэгіставаць сайты ў новых давенных зонах неўзабаве.
Кампанія hoster.by, якая зьяўляецца тэхнічным адміністратарам дамэннай зоны .by вядзе перамовы з ICANN, каб стварыць кірылічную дамэнную зону .бел.
Расея ўжо мае свой кірылічны дамэн .рф і прэтэндуе на новы дамэн .рус. Аднак Паводле правілаў ICANN, у кірылічных дамэнах павінна выкарыстоўвацца хоць адна літара, адрозная ад лацінскага альфабэту. Сэрбія мае дамэн .срб. Баўгарыя падавала заяўку на дамэн .бг, якая была адхіленая з-за падабенства з бразыльскім .br.
У Беларусі зарэгістравана 93 000 дамэнных імёнаў .BY, пры гэтыя кароткіх двухлітарных дамэнаў ужо не засталося. Да канца 2013-га дамэнная зона. BY перасягне мяжу ў 100 000 зарэгістраваных дамэнаў.
Internet Corporation for Assigned Names and Numbers, ICANN (па-беларуску: Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў) — міжнародная некамэрцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі DNS-сэрвэрамі Сеціва і адказвае за стварэньне дамэнаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў штаце Каліфорнія, ЗША.

У 2014 годзе можа зьявіцца кірылічная дамэнная зона .бел