24 кастрычніка набываюць моц антыалькагольныя папраўкі ў заканадаўстве. Цяпер той, каго двойчы на працягу года зловяць п’яным за рулём, рызыкуе застацца без аўтамабіля.
«Нельга адной рукой наліваць чарку, а другой пагражаць, маўляў, ня пі за рулём. Канфіскацыя машыны можа абярнуцца скандалам. Гэта прастора для карупцыі», — лічыць старшыня Беларускай асацыяцыі экспэртаў і сюрвэераў на транспарце Юры Важнік, у якога партал Onliner.by узяў камэнтар напярэдадні ўступленьня ў сілу закону.
«У Менску за апошнія пяць гадоў па віне п’яных кіроўцаў адбылося 356 улічаных аварый (усяго за паказаны час зарэгістравана 5763 аварый). У іх загінулі 58 чалавек (гэта каля 15% ад усіх ахвяраў у аварыях), каля 500 атрымалі траўмы.
Зараз некалькі аргумэнтаў, чаму законапраект можа забуксаваць. Па-першае, п’яны чалавек, сядаючы за руль, ніколі ня думае дзейнічаць супраць грамадзтва... Ён думае, што ня трапіцца ДАІ, а аварыі пазьбегне. Дык што зьменіцца, калі прыняць такі захад, як канфіскацыя? Бо кіроўца дакладна гэтак жа ня хоча пазбавіцца правоў, як і машыны.
Па-другое, вырасьце аб’ём карупцыі і іншых злоўжываньняў. Калі ў людзей забіраюць правы кіроўцы, то яны падключаюць усе мажлівыя і немажлівыя рэсурсы. Што будзе, калі гаворка пойдзе аб дарагім Jaguar або Lexus ? Цікава, як будуць забіраць машыну коштам $ 50 тысяч даляраў?..
У Беларусі традыцыйна вельмі ляяльнае стаўленьне да сьпіртнога. У нас многія пытаньні — асабістыя і дзелавыя — вырашаюцца падчас застольля. У грамадзтве дамінуе станоўчае стаўленьне да алькаголю... Пры гэтым сьпіртное ў нас больш даступнае, чым нават у Расеі. У Нарвэгіі на адну кропку, якая гандлюе алькаголем, прыпадае 30 тысяч жыхароў (гэта насельніцтва беларускага райцэнтру), у Швэцыі — 23 тысяч, у Расеі — 500-800 чалавек, у Беларусі — 182. Ва ўсім мільённым Стакгольме толькі 10 алькагольных крамаў. А ў Менску сьпіртное можна купіць нават у краме «Тавары для жанчын», у якім, увага, ёсьць вінна-гарэлачны аддзел!
Ёсьць адна вялікая праўда: як людзі жывуць, так яны і езьдзяць. Калі людзі п’юць шмат алькаголю ў штодзённым жыцьці, то было б дурасьцю разьлічваць, што яны будуць езьдзіць цьвярозымі за рулём. Нельга адной рукой наліваць, а другой пагражаць — ня пі за рулём. Гэта самападман.
Аўтамабіль у Беларусі такі ж даступны, як алькаголь. Каштуе ён параўнальна нядорага, плацяжамі (экалягічнымі і інш.) не абцяжараны, паліва таннае. «Запарожац» можна купіць за $50. Гэта як бутэлька каньяку. Паўсотні даляраў — і ты кіроўца!
Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь — чэмпіён сьвету па ўжываньню моцных напояў. На душу насельніцтва (уключаючы немаўлятаў і старых) прыпадае 15,1 літра этылавага сьпірту, 12,4 зь якіх адносіцца да моцных напояў! Для параўнаньня: ва Ўкраіне — 12,33 літра, у Расеі — 12 літраў. Наступная ў гэтым сьпісе Нігерыя — 11,73 літра. Дадзеныя па эўрапейскіх краінах несупаставімыя з названымі лічбамі. Пры гэтым назіраецца наўпроставая карэляцыя паміж ужываньнем сьпіртнога і гібельлю ў аварыях у разьліку на 100 тыс. чалавек. Без абмежаваньня спажываньня алькаголю вырашыць гэтую праблему немагчыма.
Нямеччына і Швэцыя — краіны, дзе традыцыйна ўжываюць моцны алькаголь, але адрозна ад Беларусі там прымаюць сур’ёзныя абмежавальныя меры па продажы сьпіртнога. Вынік — аварыйнасьць там даволі невысокая. Мы зьвярнулі ўвагу: там, дзе прынята піць піва і віно, аварыйнасьць ніжэйшая... Замест гарэлкі там п’юць віно і піва, і гэта не прыводзіць да такіх цяжкіх наступстваў, як у Беларусі.
Цяпер гаворым аб канфіскацыі. А паглядзіце, якія больш мяккія меры засталіся нявыкарыстаныя ў Беларусі. Напрыклад, канфіскацыя нумароў. Бо язду аўтамабіляў без рэгістрацыйных знакаў вельмі лёгка кантраляваць. Яшчэ адзін спосаб — выдаваць сінія нумары для аўтамабіляў, на якіх папаліся п’яныя кіроўцы. Падобныя меры прыняты ў некаторых штатах ЗША... Ёсьць таксама спосаб з прымусовай устаноўкай GPS-пазнакі або зьневажальнай працэдурай абавязковай яўкі да нарколяга — хай адзначаецца, як на «хіміі».
Падсумоўваючы, заўважу, што ў дадзены момант неабходна добра разабрацца ў зьяве. Упэўнены, што да абмеркаваньня праблемы і прыняцьця новых захадаў мы зноў вернемся. Магчыма, тады, нарэшце, будуць праведзены сапраўдныя антыалькагольныя дзеяньні. Бо пакуль ніводная з урадавых праграм ня ставіла відавочнай мэтай скарачэньне аб’ёмаў спажываньня і даступнасьці алькаголю".