23 кастрычніка ў Менску з экспэртамі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ сустрэліся лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Леў Марголін, першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін.
Па выніках сустрэчы з экспэртамі БДІПЧ АБСЭ Анатоль Лябедзька заявіў карэспандэнту Свабоды:
«Яны канстатавалі, што тыя зьмены ў выбарчае заканадаўства, якія цяпер разглядаюцца ў Палаце прадстаўнікоў, ніяк альбо вельмі слаба перасякаюцца з рэкамэндацыямі БДІПЧ АБСЭ, якія былі сфармуляваны для афіцыйнага Менску. Па-другое, наша бачаньне прыярытэтаў у зьменах выбарчага кодэксу і правапрымяняльнай практыкі і пазыцыя БДІПЧ АБСЭ супадаюць на 95%. Гэта фармаваньне камісіяў, датэрміновае галасаваньне, працэдура падліку галасоў. Бяз гэтага якасьць выбарчага працэсу ў Беларусі палепшыць нельга. Па-трэцяе, яны канстатавалі, што іх вельмі зьдзіўляе, як арганізавана праца над зьменамі выбарчага заканадаўства: гэта адбываецца кулюарна і ў закрытым рэжыме. Іх спробы атрымаць праект закону скончыліся нічым».
Прадстаўнікі беларускай апазыцыі перадалі экспэртам свой аналіз зьменаў у Выбарчы кодэкс і выказаліся за тое, каб экспэрты БДІПЧ АБСЭ далі афіцыйнае прававое заключэньне адносна гэтых зьменаў.
Паводле Лябедзькі, ініцыяваныя ўладамі зьмены «накіраваныя на латаньне дзірак, якія выявіліся пасьля парлямэнцкай выбарчай кампаніі, і скіраваныя на зьмяншэньне магчымасьцяў апазыцыі».
Анатоль Лябедзька падарыў дырэктару БДIПЧ АБСЭ Янэзу Ленарчычу сваю кнiгу «108 дзён у засьценках КДБ».
«Лiчу, што гэта важны дапаможнiк для тых, хто займаецца ацэнкай выбарчых кампанiй у БеларусI», — напісаў палітык у фэйсбуку.
Гэта другі сёлета візыт экспэртаў БДІПЧ АБСЭ ў Менск на запрашэньне беларускіх уладаў.
«Яны канстатавалі, што тыя зьмены ў выбарчае заканадаўства, якія цяпер разглядаюцца ў Палаце прадстаўнікоў, ніяк альбо вельмі слаба перасякаюцца з рэкамэндацыямі БДІПЧ АБСЭ, якія былі сфармуляваны для афіцыйнага Менску. Па-другое, наша бачаньне прыярытэтаў у зьменах выбарчага кодэксу і правапрымяняльнай практыкі і пазыцыя БДІПЧ АБСЭ супадаюць на 95%. Гэта фармаваньне камісіяў, датэрміновае галасаваньне, працэдура падліку галасоў. Бяз гэтага якасьць выбарчага працэсу ў Беларусі палепшыць нельга. Па-трэцяе, яны канстатавалі, што іх вельмі зьдзіўляе, як арганізавана праца над зьменамі выбарчага заканадаўства: гэта адбываецца кулюарна і ў закрытым рэжыме. Іх спробы атрымаць праект закону скончыліся нічым».
Чытайце кнігу «108 дзён у засьценках КДБ» на сайце Радыё Свабода