Калі цяперашнія тэмпы здабычы нафты і газу ўтрымаюцца да канца гэтага году, дык у 2014 год Злучаныя Штаты ўвойдуць як найбольшы сусьветны вытворца гэтых энэрганосьбітаў.
Страта пазыцыі сусьветнага лідэра па здабычы нафты і газу можа мець сур’ёзныя наступствы для эканамічнай і палітычнай пазыцыі Расеі, лічыць аглядальнік Радыё Свабода Робэрт Колсан.
Ранейшая бізнэсовая мадэль дзяржаўных энэргетычных кампаній Расеі, як Газпром і Роснафта — сутнасьць якой зводзіцца да дыктаваньня ўмоваў як для ізаляваных вытворцаў энэрганосьбітаў у Касьпійскім рэгіёне, так і спажыўцоў у Эўропе — пачынае хістацца і развальвацца.
«Апошнія 20 гадоў Расея ў вельмі значнай ступені жыла за кошт савецкіх інвэстыцый у здабычу нафты і газу ў Заходняй Сібіры. Гады адносна таннай здабычы гэтых рэсурсаў падыходзяць да канца», — сказаў Радыё Свабода Джон Лаф, экспэрт у эўрапейскіх і эўразійскіх пытаньнях з Каралеўскага інстытуту ў Лёндане.
Расея, зразумела, застанецца буйным гульцом на сусьветным рынку энэрганосьбітаў. Разам з Савудаўскай Арабіяй яна дзеліць першае месца ў вытворчасьці нафты; Расея таксама мае найбуйнейшыя ў сьвеце запасы прыроднага газу. У дадзены момант расейскія пастаўкі газу забясьпечваюць каля 30% патрэбаў у Эўропе. Тым ня менш, пазыцыя Расеі на рынку энэрганосьбітаў выглядае значна менш стабільнай, чым раней.
Міністэрства энэргетыкі ЗША паведаміла ў гэтым месяцы, што пад канец гэтага году ЗША выперадзяць Расею ў прадукцыі нафты і газу, перш за ўсё дзякуючы высокатэхналягічным мэтадам здабычы гэтых энэрганосьбітаў з сланцавых фармацый. У ЗША імпарт прыроднага газу апошнім часам упаў на траціну, а імпарт нафты — на 15%.
Разьвіцьцё тэхналёгій вытворчасьці звадкаванага газу, якія дазваляюць транспартаваць гэты энэрганосьбіт як танкерамі, так і чыгункай, значна паслабіла значэньне збудаванай у савецкі час трубаправоднай сыстэмы Расіі. Да таго, Азэрбайджан стварыў сваю ўласную сыстэму сувязі з кліентамі ў Эўропе і практычна вызваліўся ад залежнасьці ад Масквы ў сфэры паставак нафту і газу на сусьветны рынак.
Зноў жа Кітай, які зьяўляецца буйным спажыўцом імпартаванай нафты і газу, мае рэсурсы і тэхналёгіі для распрацоўкі ўласнай сеткі паставак. І Кітай, нягледзячы на буйныя зьдзелкі з Расеяй адносна распрацоўкі радовішчаў у Сібіры, на Далёкім Усходзе і ў Арктыцы, успрымае Расею як аднаго са шматлікіх пастаўнікоў энэрганосьбітаў, а не адзінага гульца на рынку.
«Кітай выперадзіў Расею ў Сярэдняй Азіі, тут няма ніякага сумневу. Хуткасць, зь якой Пэкін пачаў разьвіваць свае адносіны з краінамі і ўрадамі Сярэдняй Азіі ды на іх аснове ствараць інфраструктуру, уражвае», — лічыць Джон Лаф.
Гэтыя зьмены ўжо аказваюць адчувальны ўплыў на Расію, дзе энэргетычны сэктар дае каля 30% валавога ўнутранага прадукту і, як мінімум, палову бюджэтных даходаў. Летась прыбытак Газпрому скараціўся на 15%, а яго экспарт у Эўропу ўпаў на 8%.
Расея можа нэўтралізаваць адмоўныя для сябе тэндэнцыі на глябальным рынку энэрганосьбітаў, калі дасьць рады скарыстацца павышаным попытам на энэрганосьбіты ў Кітаі і астатняй частцы Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Дзеля гэтага, як мяркуюць аналітыкі, Крэмль павінен вырашыць, ці яму сапраўды акупляецца і надалей выкарыстоўваць Газпром ў якасці геапалітычнай зброі супраць сваіх суседзяў, што цягне за сабою значныя эканамічныя выдаткі.
Іншыя лічаць, што Расея павінна яшчэ дапусьціць сапраўдную канкурэнцыю на ўнутраным рынку энэрганосьбітаў, калі хоча надалей заставацца буйным гульцом у экспарце нафты і газу.
«Калі Крэмль бачыць Газпром як сапраўднае камэрцыйнае прадпрыемства, калі ён хоча зарабляць грошы, то, вядома, было б разумна ня проста падзяліць Газпром на меншыя кампаніі, але і дазволіць канкурэнцыю з боку Роснафты і іншых гульцоў, ня толькі адносна кіраваньня ўнутранай газавай сыстэмай, якая мае вострую патрэбу ў абнаўленьні ўнутры краіны, але і адносна экспарту, таму што гэта, прынамсі тэарэтычна, павінна павысіць эфэктыўнасьць энэргетычнага сэктару ва ўсіх напрамках», — сказаў Радыё Свабода Аляксандрас Пэтэрсэн, экспэрт у энэргетычных пытаньнях з Цэнтру імя Вудра Ўілсана ў Вашынгтоне.
Паводле некаторых ацэнак, Газпром губляе каля 40 мільярдаў даляраў штогод — гэта значыць, каля 40% сваіх даходаў — з-за карупцыі і мартнатраўства. Гэтыя рэсурсы Расея магла б выкарыстаць дзеля пасьпяховай пераарыентацыі сваёй экспартнай сыстэмы ў бок Азіі, распрацоўкі новых радовішчаў ва Ўсходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе і ў Арктыцы ды набыцьця статусу глябальнай сілы ў вытворчасьці звадкаванага газу.
Але цаною, якую давялося б заплаціць за такую пераарыентацыю, можа быць рэзкае зьніжэньне здольнасьці ўраду фінансаваць бедныя і нестабільныя рэгіёны на Паўночным Каўказе, працягваць мадэрнізацыю свайго абароннага патэнцыялу ды падтрымліваць сацыяльныя субсыдыі, ад якіх па-ранейшаму залежыць жыцьцё большай часткі насельніцтва краіны.