Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ягонай краіна пераглядае мэтады збору выведнай інфармацыі, якімі карыстаюцца спэцслужбы.
Такую заяву Абама зрабіў у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам.
Размова адбылася пасьля таго, як газэта Le Monde апублікавала матэрыял, у якім сьцьвярджалася, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ) праслухоўвала ў Францыі мільёны тэлефонных званкоў. За адзін месяц АНБ перахапіла больш за 70 млн тэлефонных размоваў французаў.
Алянд выказаў глыбокую незадаволенасьць такімі дзеяньнямі з боку ЗША.
Публікацыя Le Monde грунтуецца на дадзеных, атрыманых ад былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна.
Напярэдадні ў нямецкім друку зьявіліся паведамленьні, што спэцслужбы ЗША ўзламалі электронную пошту былога прэзыдэнта Мэксыкі Філіпэ Кальдэрона.
А яшчэ раней Сноўдэн абнародваў інфармацыю пра тое, што АНБ мела доступ да электроннай пошты прэзыдэнткі Бразыліі Дылмы Русэф, а таксама ўзламала кампутарныя сеткі бразыльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras.
Эдвард Сноўдэн, якому 30 гадоў, зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой.
У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.
У ЗША Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расеі.
Размова адбылася пасьля таго, як газэта Le Monde апублікавала матэрыял, у якім сьцьвярджалася, што Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ) праслухоўвала ў Францыі мільёны тэлефонных званкоў. За адзін месяц АНБ перахапіла больш за 70 млн тэлефонных размоваў французаў.
Алянд выказаў глыбокую незадаволенасьць такімі дзеяньнямі з боку ЗША.
Публікацыя Le Monde грунтуецца на дадзеных, атрыманых ад былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна.
Напярэдадні ў нямецкім друку зьявіліся паведамленьні, што спэцслужбы ЗША ўзламалі электронную пошту былога прэзыдэнта Мэксыкі Філіпэ Кальдэрона.
А яшчэ раней Сноўдэн абнародваў інфармацыю пра тое, што АНБ мела доступ да электроннай пошты прэзыдэнткі Бразыліі Дылмы Русэф, а таксама ўзламала кампутарныя сеткі бразыльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras.
Даведка Радыё Свабода — Эдвард Сноўдэн і ягоныя выкрывальніцтвы