Басманны суд Масквы завочна арыштаваў генэральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам у Беларусі.
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара суду Натальлю Раманаву. Яна адзначыла, што мера стрыманьня будзе дзейнічаць на працягу двух месяцаў з таго моманту, калі фігурант будзе дастаўлены ў Расею. Паводле матэрыялаў справы, на радзіме яму інкрымінуецца ч. 2 арт. 201 КК РФ «злоўжываньне паўнамоцтвамі», сказала супрацоўніца суду.
Для таго, каб было магчыма арыштаваць Баўмгертнэра завочна, Расея абвясьціла яго ў міжнародны вышук.
Для таго, каб было магчыма арыштаваць Баўмгертнэра завочна, Расея абвясьціла яго ў міжнародны вышук.