Украінская пісьменьніца, паэтка і эсэістка Аксана Забужка атрымала Літаратурную прэмію Сярэдняй Эўропы «Ангелус», якая выдаецца за найлепшую кнігу сярэднеэўрапейскіх пісьменьнікаў, выдадзеных па польску ў арыгінале ці ў перакладзе.
Прэмія была прысуджаная за раман «Музэй пакінутых сакрэтаў» і ўручаная ў суботу ўвечары на ўрачыстасьці ва ўроцлаўскім музычным тэатры Capitol.
Старшыня журы Натальля Гарбанеўская падкрэсьліла, што ўганараваная сёлета кніга — незвычайны раман. «У рамане Аксаны Забужкі пераплятаюцца і ўзаемна прыцягваюцца гісторыя і сёньняшні дзень, рэчаіснасьць і фантазія, каханьне, здрада і сьмерць», — сказала Гарбанеўская падчас узнагароджаньня.
«Забужка бярэ нас у падарожжа ў часе і прасторы — ад Усходу Ўкраіны да Галічыны, ад міжваеннай эпохі да сучаснасьці. Кіеўская журналістка, антыквар зь Львову, жаўнер УПА — пэрсанажы, якія вядуць нас па закутках нацыянальнай памяці, калектыўнай і індывідуальнай», — прадстаўляюць кнігу арганізатары «Ангелуса».
Сама Забужка падкрэсьліла, што ёй было важна паказаць у рамане, што рэчаіснасьць — рэч невідавочная. «Я хацела зьвярнуць увагу на шматвымернасьць сьвету. Гэта таксама кніга пра сілу і ўлады стэрэатыпу, як у нашым жыцьці, так і ў гісторыі», — сказала яна.
На пытаньне, ці роля сучаснай украінскай літаратуры палягае ў апавяданьні пра цяжкую гісторыю гэтай краіны, пісьменьніца адказала, што толькі яе пакаленьне пісьменьнікаў пачало сур’ёзна займацца гісторыяй краіны: «Украіна — гэта краіна, якая яшчэ толькі вучыцца гаварыць пра сябе, пазнаваць сябе. На шчасьце, я нарадзілася ў няшчаснай краіне, а няшчасная краіна дае пісьменьніку шмат матэрыялу для працы».
У фінал прэміі выйшлі сем кніг. Апрача кнігі-ляўрэаткі, сярод іх апынуліся польскія раманы: «Дом пад Лютняй» Казімежа Арлося, «Дзёньнік» Ежы Пільха, «Грохаў» Анджэя Стасюка і «Марфіна» Шчэпана Твардоха. Іх супернікамі ў фінале былі кнігі «У гушчы мэтраполіі» аўстрыйца Карла-Маркуса Гаўса і «Час ноч» расейскай пісьменьніцы Людмілы Петрушэўскай.
Літаратурная прэмія Сярэдняй Эўропы «Ангелус» прысуджаецца за найлепшую кнігу, апублікаваную на польскай мове за папярэдні год. Выдаўцы могуць намінаваць на яе атрыманьне жывых аўтараў з 21 краіны Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы. Прэмія ўяўляе сабою статуэтку анёла і чэк на 150 тыс. злотых (каля 50 тыс. даляраў).
Апрача аўтара прэмію памерам 20 тыс. злотых (каля 6,5 тыс. даляраў) атрымлівае і перакладчык, сёлета — Катажына Катыньска.
Аксана Забужка — доктар філязофіі. Міжнародную славу ёй прынёс раман «Палявыя досьледы ўкраінскага сэксу», выдадзены ў 1996 годзе.
Летась ляўрэатам «Ангелуса» стаў харвацкі пісьменьнік Міленка Ергавіч, пазалетась — беларуска Сьвятлана Алексіевіч. Сёлета прэмія прысуджалася восьмы раз.