Блогер Яўген Ліпковіч абурыўся матэрыялам tut.by пра новы раман Мікалая Чаргінца і падаў заяву ў камісію па этыцы БАЖ.
“...Хачу зьвярнуць увагу Камісіі па этыцы, што ў ёй (публікацыі. – Рэд.) наўпрост парушаецца пункт Дэклярацыі прынцыпаў прафэсійнай этыкі журналіста, прынятай БАЖ, у якім гаворыцца пра неабходнасьць улічваць законныя інтарэсы трэціх асобаў пры распаўсюдзе, захоўваньні і пошуку інфармацыі”, – піша ў сваёй заяве Яўген Ліпковіч.
Падставай для скаргі стаў матэрыял ад 18 кастрычніка “Новый роман Чергинца "Операция "Кровь" оказался про войну, коллаборационистов, гетто и "еврея-изверга" Липковича”.
“Сярод герояў кнігі: беларус Леанід Цьвяткоў, габрэй Абрам Рабіновіч, дзяўчына Жэня Статкевіч… Цікава, што свайго адмоўнага героя – габрэя-вылюдка, якія выклікалі агіду нават у гаспадароў, якім служылі, Мікалай Чаргінец назваў Абрамам Ліпковічам”, – піша tut.by.
Яўген Ліпковіч мяркуе, што публікацыя мела замоўлены характар:
Ліпковіч: “Я лічу, што ў гэтай публікацыі размова ідзе пра мяне асабіста! Ліпковіч не зьяўляецца галоўным героем кнігі (Мікалая Чаргінца – Рэд.), там проста ёсьць такі пэрсанаж. Але гэтае прозьвішча выносяць у загаловак публікацыі, пішуць, што ён габрэй і вылюдак. А далей па тэксьце сьцьвярджаецца, што Чаргінец некаторыя рысы характару гэтага пэрсанажа ўзяў ад мяне.
Атрымліваецца, што я габрэй-вылюдак?!”
Марына Золатава, галоўная рэдактарка парталу tut.by, кажа, што нічога абразьлівага для Яўгена Ліпковіча ў гэтым матэрыяле няма:
Марына Золатава: “Па-першае, гаворка ідзе пра літаратурнага героя, пэрсанажа літаратурнага твора. Па-другое, мы наўпрост працытавалі ці прадмову, ці сам твор (на жаль, не згадаю цяпер). І ў нас ёсьць камэнтар самога Мікалая Чаргінца.
Калі спадар Ліпковіч чымсьці не задаволены, то ўсе гэтыя пытаньні трэба адрасаваць менавіта да Чаргінца”, – заключае Марына Золатава.
У падтрымку сваіх меркаваньняў пра “замоўленасьць” публікацыі Яўген Ліпковіч таксама зьвяртае ўвагу на тое, што матэрыял ананімны і зьявіўся нашмат пазьней за матэрыялы іншых СМІ на гэтую тэму.
Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі пацьвердзіў, што скарга ад Яўгена Ліпковіча ў камісію паступіла:
Гарэцкі: “Звычайна мы папярэдне зьбіраем матэрыял па скарзе, апытваем бакі. Пасьля бакі запрашаюцца на пасяджэньне, якое праходзіць адкрыта, кожны можа прыйсьці.
Безумоўна, высновы камісіі па этыцы носяць рэкамэндацыйны характар. БАЖ – не пракуратура, мы ня можам прымусіць кагосьці выбачыцца ці напісаць абвяржэньне. Але ў любым выпадку нейкія рэкамэндацыі камісія па этыцы дае”.
“Мне выбачэньняў tut.by ня трэба, – сьцьвярджае Ліпковіч. – Яны ўжо ўсё зрабілі. Пад гэтым артыкулам 140 камэнтароў, сярод іх ёсьць і антысэміцкія. Я хачу атрымаць заключэньне камісіі па этыцы. Буду рассылаць яго ў фонды падтрымкі незалежнай прэсы, па амбасадах. Зраблю ўсё, каб ім прынамсі не падавалі рукі ў нармальных супольнасьцях”.