Старшынёй МХД абраная Марына Хоміч

  • БелаПАН

Марына Хоміч

Старшынёй грамадзкага аб’яднаньня «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» (МХД) абраная Марына Хоміч. Адпаведнае рашэньне прынялі дэлегаты ўстаноўчага зьезду арганізацыі, які праходзіць 20 кастрычніка ў Менску.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі назваў Марыну Хоміч «новым тварам у беларускай маладзёвай палітыцы».

«Такіх твараў у апошнія гады зьявілася няшмат. Яна — яркая асоба. Калі ў яе і ёсьць недахопы ў працы, то яны зьвязаныя выключна не з такой вялікай дасьведчанасьцю, якая ёсьць у старэйшага пакаленьня», — заявіў ён БелаПАН. Аднак, зазначыў Рымашэўскі, у цяперашніх умовах «гэта нават перавага». «Таму што ў беларускіх дэмакратычных сілах не хапае новых, маладых, сьмелых, актыўных і ініцыятыўных людзей», — сказаў ён.

24-гадовая Марына Хоміч закончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт па спецыяльнасьці «Беларуская філялёгія». На парлямэнцкіх выбарах 2012 года вылучалася кандыдатам у дэпутаты, агітавала за байкот выбараў, а перад галасаваньнем зьнялася з выбараў.