У нью-ёркскім аэрапорце зламысьнікі асьляпляюць лазэрам пілётаў

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША даручыла свайму аддзелу па барацьбе з тэрарызмам ўзначаліць сьледзтва двух выпадкаў асьляпленьня лязарам пілётаў пасажырскіх самалётаў у раёне нью-ёркскага аэрапорту Ла Гуардыя на гэтым тыдні.

Па паведамленьнях лётнікаў, якіх асьляпілі, у абодвух выпадках лязары наводзілі на іх самалёты, калі яны заходзілі на пасадку.

Асьляпленьне лётнікаў лазарамі зьяўляецца ў Злучаных Штатах крымінальным злачынствам. Паводле дадзеных Фэдэральнага кіраваньня авіяцыяй, колькасьць выпадкаў асьляпленьня вырасла ў ЗША з 384 у 2006 годзе да 3482 летась.

У гэтым годзе толькі ў раёне Нью-Ёрку лік такіх небясьпечных інцыдэнтаў вырас на 17 адсоткаў. 54 выпадкі асьляпленьня былі зафіксаваныя ў раёне аэрапорту Ла Гуардыя.

Фэдэральнае бюро расьсьледаванняў прызначыла грашовую ўзнагароду за інфармацыю, якая прывядзе да затрыманьня вінаватых.