Звольненым з «Граніту» актывістам працы ў Мікашэвічах не знайшлося.
Актывісты незалежнага прафсаюзу, якія пасьля пратэсту рабочых былі звольненыя зь мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт», ня могуць знайсьці працы ў родным горадзе. Апошні са звольненых рабочых — Леанід Дубаносаў — працягвае судзіцца з «Гранітам» за аднаўленьне на працы. Іншыя зьяжджаюць у Расею або дагэтуль беспрацоўныя.
Былы памочнік экскаватаршчыка, адзін з актывістаў рабочага пратэсту на «Граніце» Леанід Дубаносаў працягвае дабівацца аднаўленьня на прадпрыемстве. 28 кастрычніка яго скарга будзе разглядацца Берасьцейскім абласным судом. Раённы суд палічыў, што Дубаносава звольнілі хоць і з парушэньнямі, але законна. Прысудзіў толькі мільён рублёў кампэнсацыі ад былога працадаўцы.
Пакуль цягнуцца суды, Леанід Дубаносаў жыве з жончынага заробку, займаецца рамонтам у сваім доме. Кажа, што жонка яго падтрымлівала ў часе пратэсту:
«Падтрымала мяне, яна сказала, што, маўляў, тваё рашэньне — гэта тваё рашэньне. Сказала, што нават калі і звольняць мяне, то няма розьніцы...»
Спадар Дубаносаў кажа, што падтрымка жонкі была вельмі важная ў часе адстойваньня правоў рабочых на «Граніце».
Леанід Дубаносаў распавёў, што нядаўна спрабаваў знайсьці працу ў Мікашэвічах праз цэнтар занятасьці. Даведаўся, што там было больш за трыццаць вакансіяў на «Граніт» па ягоных спэцыяльнасьцях — экскаватаршчык, памочнік экскаватаршчыка і зваршчык.
Але калі Леанід Дубаносаў прыйшоў на «Граніт» уладкоўвацца па накіраваньні з цэнтру занятасьці, гэтыя вакансіі раптам «прапалі»:
«Вакансіяў няма, вакансіяў няма, вакансіяў няма... Я кажу: як гэта няма вакансіяў, калі мяне сёньня накіравалі? І тут у вас на дзьвярах на ўваходзе вісіць папера, што патрабуюцца зваршчыкі... Няма вакансіяў... Ну і ўсё, я сабраўся дый пайшоў...»
Праблемы з пошукамі працы былі і ў іншых кіраўнікоў акцыі пратэсту, звольненых з «Граніту», распавёў Леанід Дубаносаў. У выніку некаторыя зьехалі працаваць у Расею, як Анатоль Літвінка і Віталь Пашэчка. Генадзь Паўлоўскі ўладкаваўся кіроўцам-міжнароднікам. Некаторыя, кажа суразмоўца, дагэтуль застаюцца бяз працы.
Пры канцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск на сябе з боку адміністрацыі.
З прадпрыемства звольнілі актывістаў БНП Алега Стахаевіча, Мікалая Карышава, Генадзя Паўлоўскага, Людмілу Літвінку, Віталя Пашэчку й Леаніда Дубаносава.