Колішні супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн кажа, што Расея і Кітай не атрымалі сакрэтныя дакумэнты, якія ён скапіяўваў з сэрвэраў Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (NSA).
У інтэрвію The New Yorrk Times Сноўден заявіў, што перадаў усе дакумэнты журналістам, зь якімі ён сустракаўся ў Ганконгу перад вылетам у Маскву.
Сноўдэн таксама сказаў, што ягоная адмысловая падрыхтоўка дазволіла яму абараніць дакумэнты ад кітайскіх шпіёнаў.
Колішні супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў запэўніў: існуе «нулявы шанец», што Расея ці Кітай атрымаюць доступ да сакрэтных дакумэнтаў, якія ён зьвёз з ЗША.
Эдвард Сноўдэн, якому 30 гадоў, зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой.
У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.
У ЗША Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расеі.

Даведка Радыё Свабода — Эдвард Сноўдэн і ягоныя выкрывальніцтвы