І ў Расеі, і ў краінах далёкага замежжа ў людзей склаўся стэрэатып, што беларускія мясныя і малочныя прадукты вырабляюцца з натуральнай сыравіны без аніякай хіміі. Мянчанка Ірына, прымаючы гасьцей з Расеі, шукала па крамах натуральную каўбасу беларускай вытворчасьці. Перабрала больш за дзясятак гатункаў і не знайшла ніводнага без дадаткаў і ўзмацняльнікаў смаку. Пра гэта яна напісала ў сталічную газэту «Минский курьер».
Ці выпускаюць беларускія мясакамбінаты натуральную, без дадаткаў прадукцыю і наколькі бясшкодныя глютамат натрыю ды іншыя ўзмацняльнікі смаку?
Галоўны тэхноляг аднаго з сумесных прадпрыемстваў мясной прамысловасьці Вольга распавяла цікавую гісторыю, як некалі правялі экспэрымэнт. Далі пакупнікам пакаштаваць вараную каўбасу, зробленую паводле рэцэптаў 1930-х гадоў, 1970-х і цяперашніх. Прадстаўнікі сталага пакаленьня яшчэ ацанілі каўбасу паводле рэцэптаў 30-х і 70-х гадоў, а вось моладзь выбрала сучасную каўбасу з фарбавальнікамі, дадаткамі — так званымі «узмацняльнікамі смаку». Дарэчы, самы распаўсюджаны ў сьвеце — глютамат натрыю:
«Наагул, глютамат утрымліваецца ў мясе. Бо менавіта смак мясу дадае глютамінавая кіслата. Але глютамат натрыю, які дадаюць цяпер у каўбасу, атрыманы штучным шляхам. Яго назва Е621. Гэты дадатак не забаронены, ён дазволены Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Уважліва паглядзіце: у чыпсах, кірыешках, у мясной, нават малочнай прадукцыі (у сырах), у рыбнай прамысловасьці — ён паўсюль прысутнічае».
Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што сакрэт смаку чыпсаў, паўфабрыкатаў, ежы ў рэстаранах хуткага харчаваньня, танных «забягалаўках» — глютамат натрыю. Адзінае, дзе глютамат натрыю забаронена выкарыстоўваць — гэта ў дзіцячым харчаваньні, працягвае Вольга:
«Ён уплывае на разьвіцьцё разумовых здольнасьцяў маленькіх дзетак — дзіцячага і дашкольнага ўзросту. Таму ў дзіцячым харчаваньні яго забараняюць выкарыстоўваць».
Каўбасы і вяндліны без дадаткаў выпускаюць некаторыя мясакамбінаты, але ў вельмі невялікай колькасьці. На Бабруйскім мясакамбінаце вырабляюць «Доктарскую» паводле рэцэпту 1936 году. Дырэктар Бабруйскага мясакамбінату Андрэй Ісайчанка тлумачыць, чаму такой прадукцыі выпускаюць няшмат і чаму яна ня ўсім падабаецца:
«Толькі адзін гатунак — вараная „Доктарская“ на сёньняшні дзень ёсьць. Мы яе вырабляем зусім без дадаткаў. Там ялавічына, сьвініна, соль, кардамон і малако. І выпускаем мы яе ня вельмі шмат, таму што тэрмін яе захоўваньня вельмі кароткі адпаведна, бо няма дадаткаў. А што да смаку гэтай каўбасы, то тут два меркаваньні, дыямэтральна супрацьлеглыя: яна альбо вельмі падабаецца, альбо не падабаецца зусім. Напэўна, таму, што ў большасьці сваёй мы адвыклі ад смаку чыстага мяса».
Але глютамат натрыю — гэта не адзіны дадатак, якія выкарыстоўваецца ў мясной прамысловасьці. Экспэрт у мяса-малочнай прадукцыі Вольга распавяла:
«У вараных каўбасах — гэта дадаткі з утрыманьнем фасфатаў, карагінану (карагінан атрымліваюць з чырвоных марскіх водарасьцяў), яшчэ ў вараныя каўбасы дадаюць камедзі — гуаравую, ксантанавую камедзі. Яны ўсе дазволеныя, але ня ўсе бясшкодныя».
Прычым у Беларусі гэтыя харчовыя дадаткі не вырабляюцца, бо тут сваіх лябараторыяў няма. Усё завозіцца. Камедзі і глютамат натрыю ў асноўным з усходніх краінаў. Цікава, што ў краінах Эўразьвязу многія харчовыя дадаткі і фарбавальнікі наагул забароненыя для выкарыстаньня, але іх вырабляюць і экспартуюць, кажа Вольга:
«Я не магу сьцьвярджаць пра ўсе дадаткі, але пра фарбавальнікі магу сказаць. Найбуйнейшы вытворца фарбавальнікаў — Нямеччына, але на ўнутраным рынку ўся гэтая прадукцыя забароненая. Яна толькі ідзе па славянскіх краінах — ва Ўкраіну, Беларусь і Расею».
Такім чынам, перад тым, як набыць каўбасу дый наагул любыя харчы, варта ўважліва прачытаць іх склад.

Глютамат натрыю ўплывае на разьвіцьцё разумовых здольнасьцяў маленькіх дзетак

Дадаткі ўсе дазволеныя, але ня ўсе бясшкодныя