Рышард Капусьцінскі (Пінск, 1932 — Варшава, 2007) — «крэсовы» па нараджэньні чалавек, вядомы польскі рэпарцёр-міжнароднік, пісьменьнік, майстар літаратурнага рэпартажу.
Востра напісаная пра яго кніга «Kapuściński non-fiction» праз тры гады пасьля выданьня раптам моцна падскочыла ў цане. Выпадак незвычайны. А напісаў яе Артур Дамаслаўскі, вучань Капусьцінскага ў прафэсіі, журналіст «Газэты выборчай».
Мне кнігу некалі падаравалі, на вокладцы цана: 54 злотых 90 грошаў. Пазьней бачыў у варшаўская кнігарні «Матрац» на Новым Сьвеце: яна патаньнела да 30-ці. Сёньня ў інтэрнэт крамах яе прапануюць за 299 злотых. У чым прычына? Удава, Аліцыя Капусьцінская, прапанавала выдавецтву зрабіць новае выданьне, але выкінуўшы зь біяграфіі мужа разьдзелы, якія датычаць складаных адносінаў пісьменьніка з дачкой Зойкай і — ягонага інтымнага жыцьця. Артур Дамаслаўскі пярэчыць: гэта немагчыма, паколькі ўсе зьвесткі ў кнізе праўдзівыя!
Зазірнем у частку, якая называецца «Уцёкі Зойкі». Дачка паводзілася заўжды незалежна, зьехала за мяжу. Але не трымалася на працы, вяла адвольны лад жыцьця. Аўтар піша: Капусьцінскі «у роспачы, што адзіная тэма, якую дачка закранае ў размовах і лістах, гэта грошы» — бо «ёй ужо сорак пяць гадоў». Неўзабаве яна мяняе свае імя і прозьвішча. У выніку ўсяго, калі дачка наведваецца ў Польшчу, бацька звычайна зьнікае з дому, ня хоча яе бачыць.
Ёсьць у кнізе і асобная частка, прысьвечаная жанчынам у жыцьці Капусьцінскага — «Пра каханьне і іншых дэманаў»: калі заходзіў у «Кавярню чытача», усе дзяўчаты не адрывалі ад яго вачэй...
На беларускую мову перакладзеныя паасобныя кнігі Рышарда Капусьцінскага. Ён пісаў пра Этыёпію, пра Іран, пра Расею, але нічога — пра свой родны беларускі Пінск. Чаму? Артур Дамаслаўскі якраз пачынае сваю кнігу з высьвятленьня: чаму не атрымаўся твор, аб якім пісьменьнік пастаянна думаў і рабіў нататкі? Гэта была яго мара, для якой «не хапіла пораху».
Але чаму не хапіла? Таму што жаданьне намаляваць амаль што Аркадыю, дзіцячыя ўспаміны, разыходзіліся з праўдай жыцьця. Дамаслаўскі піша, што польскі ўрад «хацеў засяліць палякамі усходнія рубяжы». Але мала хто туды хацеў ехаць, «польская была ў Пінску мовай меншасьці», туды мусілі выехаць бацька Капусьцінскага, каб атрымаць працу ў школе. «Капусьцінскі адчувае, што аповед пра Палесьсе, памежны сьвет, адзначаны польскім поглядам, зьмяшчае фальшывы тон», зазначае Дамаслаўскі, бо палешукі — не палякі: «Паўночныя суседзі лічылі пінчукоў (палешукоў) асобнай этнічнай групай і, у адрозьненьне ад „людзей“, што значыць беларусаў, назвалі іх „д’ябламі“». Хаця сучасныя дасьледчыкі ня лічаць іх этнічна асобнымі.
Рышард Капусьцінскі казаў, што гадаваўся як чалавек «крэсовы», які заўсёды потым будзе «міжкультурным», чалавекам «паміж», бо «крэсовасьць — гэта адкрытасьць на іншыя культуры». І што родны Пінск быў «мястэчкам зычлівых людзей і зычлівых вуліц». Артур Дамаслаўскі ставіць гэта пад сумнеў: «Такая ідылія на памежжы некалькіх народаў, рэлігій, культур?» Ён бярэ старыя газэтныя сшыўкі і робіць выснову: «Польская прэса трыццатых гадоў зь Пінску і Палесься цэлы час трубіць пра пагрозы: камуністычную, жыдоўскую, беларускую, украінскую». Газэты выкрываюць ворагаў польскай улады, распальваюць, сёньняшнімі словамі, міжнацыянальную варожасьць. Спаць ім не дае, у прыватнасьці «беларуская „нацыянальная“ (менавіта так — у двукосьсі у газэтнай цытаце. СА.) сьвядомасьць». Ксяндзы з амбоны нястомна вучаць — за каго нельга галасаваць, а за каго — абавязкова трэба! Ідэалізаванае ім мястэчка Пінск было мітам, зазначае Артур Дамаслаўскі, таму кніжкі пра дзіцячую Аркадыю ў Капусьцінскага не атрымалася. Ён памёр з думкай аб ёй.
Карэспандэнт, які разьяжджае па сьвеце, ня можа не цікавіць спэцслужбы, перш «айчынныя». Чалавек, які дзесяцігодзьдзямі ў «замежных камандзіроўках», пагатоў. Гэта, мабыць, аксіёма. Капусьцінскі якраз быў з такіх. І напэўна ён адчуваў, што гэта кімсьці можа быць выкарыстана супраць яго. «Бомба выбухнула праз чатыры месяцы пасьля ягонай сьмерці», піша Дамаслаўскі. У прэсу трапілі матэрыялы з архіваў спэцслужбаў. Людзі з «правіцы» хутка выкарысталі нагоду, каб зганіць нябожчыка: за паездкі за кардон ён падпісаў дамову «з д’яблам». Але ў абарону выступілі замежнікі ў вядомых ангельскіх ды італьянскіх выданьнях. Адзін афіцэр спэцслужбаў пасьля гутаркі з Капусьцінскім пазначыў яго ў справаздачы «Паэтам».
Артур Дамаслаўскі вырашыў сам дасьледаваць: што праўда, што — не? У справе Капусьцінскага ён знаходзіць аналіз палітычнай сытуацыі ў Мэксыцы, дзе той працаваў, напісаны «у публіцыстычным стылі». Зазначаецца, што сытуацыя пагоршылася, працаваць стала цяжэй, мясцовыя баяцца размаўляць з такімі журналістамі, як Капусьцінскі... Дамаслаўскі піша, што самым важным у пытаньні «Капусьцінскі і выведка ПНР» зьяўляецца «высьвятленьне кантэксту». Безь яго папка з матэрыяламі — «аповед ідыёта», збор дробных інфармацый. Ён сустракаецца з былымі супрацоўнікамі спэцслужбаў, каб высьветліць, што для іх важнымі былі журналісты, якія наведвалі, перш за ўсё, ФРГ і ЗША, а таксама іншыя заходнія краіны. Капусьцінскі ж працаваў у Афрыцы, а таксама ў Лацінскай Амэрыцы. Адно гэта рабіла яго «дробнай плоткай» для выведкі, «амаль нікім», прызнаўся былы афіцэр, зь якім размаўляў Дамаслаўскі. Папросту любая выведка, пры магчымасьці, зьбірае ўсё запар: запас бяды ня чыніць, нават калі ніколі не прыдасца.
Чым жа было супрацоўніцтва вядомага публіцыста з выведкай? Артур Дамаслаўскі падсумоўвае: Капусьцінскі быў членам партыі, верыў у сацыялістычныя ідэі і аказаньне паслугаў айчынным спэцслужбаў не лічыў заганнай справай. Аднак пры гэтым: «зь мізэрнага „даробку“ у папцы відаць, зрэшты, што ён не ангажаваўся ў супрацоўніцтва, напэўна ж не будаваў на ім кар’еры». Пры канцы Артур Дамаслаўскі, праўда, завастрае оптыку: «Капусьцінскі ня зьдзейсьніў грэху продажу сваёй душы „чырвонаму д’яблу“», аднак «зьдзейсьніў грэх супраць уласнай прафэсіі, нават калі не да канца даваў сабе ў гэтым справаздачу».
Артур Дамаслаўскі зазначае, што з Капусьцінскім яны «размаўлялі інтэнсіўна апошнія дзевяць гадоў ягонага жыцьця». Заўсёды ў яго працоўні — на паддашшы дома на вуліцы Пракурорскай у варшаўскім раёне Ахота. Матэрыялу было дастаткова. Але пасьля сьмерці ён працягвае вывучэньне жыцьця і творчасьці Капусьцінскага. Узважвае «за» і «супраць», ня робіць рэзкіх высноваў.
Ён цытуе словы аднаго знаёмага Капусьцінскага, што той «стварыў аб сабе легенду, у якой мноства прыгожых, імпануючых аповедаў, якія часам халодзяць у жылах кроў, аднак ня раз яны, на жаль, „падфарбаваныя“». І далей: «Гэта цана, якую ён заплаціў за сваю вялікасьць». З часам ён стаў баяцца, што ўсё выйдзе на паверхню і пашкодзіць з такой цяжкасьцю створанаму ім вобразу самога сябе, мяркуе знаёмы Капусьцінскага.
І апошняе: выклікае подзіў памер працы, зробленай Артурам Дамаслаўскім. У кнізе 606 старонак вялікага фармату. Сам тэкст займае 562. Напісаны быў за паўтары гады: пад Варшавай, а таксама ў Буэнай-Айрэсе, Нью-Ёрку і Кампале. У кнізе працытаваныя мноства твораў Капусьцінскага, яго інтэрвію, выкарыстаныя сотні публікацый.
Мне кнігу некалі падаравалі, на вокладцы цана: 54 злотых 90 грошаў. Пазьней бачыў у варшаўская кнігарні «Матрац» на Новым Сьвеце: яна патаньнела да 30-ці. Сёньня ў інтэрнэт крамах яе прапануюць за 299 злотых. У чым прычына? Удава, Аліцыя Капусьцінская, прапанавала выдавецтву зрабіць новае выданьне, але выкінуўшы зь біяграфіі мужа разьдзелы, якія датычаць складаных адносінаў пісьменьніка з дачкой Зойкай і — ягонага інтымнага жыцьця. Артур Дамаслаўскі пярэчыць: гэта немагчыма, паколькі ўсе зьвесткі ў кнізе праўдзівыя!
«Капусьцінскі ня зьдзейсьніў грэху продажу сваёй душы „чырвонаму д’яблу“», аднак «зьдзейсьніў грэх супраць уласнай прафэсіі, нават калі не да канца даваў сабе ў гэтым справаздачу»
Ёсьць у кнізе і асобная частка, прысьвечаная жанчынам у жыцьці Капусьцінскага — «Пра каханьне і іншых дэманаў»: калі заходзіў у «Кавярню чытача», усе дзяўчаты не адрывалі ад яго вачэй...
Пінск: рай ці пекла?
На беларускую мову перакладзеныя паасобныя кнігі Рышарда Капусьцінскага. Ён пісаў пра Этыёпію, пра Іран, пра Расею, але нічога — пра свой родны беларускі Пінск. Чаму? Артур Дамаслаўскі якраз пачынае сваю кнігу з высьвятленьня: чаму не атрымаўся твор, аб якім пісьменьнік пастаянна думаў і рабіў нататкі? Гэта была яго мара, для якой «не хапіла пораху».
Але чаму не хапіла? Таму што жаданьне намаляваць амаль што Аркадыю, дзіцячыя ўспаміны, разыходзіліся з праўдай жыцьця. Дамаслаўскі піша, што польскі ўрад «хацеў засяліць палякамі усходнія рубяжы». Але мала хто туды хацеў ехаць, «польская была ў Пінску мовай меншасьці», туды мусілі выехаць бацька Капусьцінскага, каб атрымаць працу ў школе. «Капусьцінскі адчувае, што аповед пра Палесьсе, памежны сьвет, адзначаны польскім поглядам, зьмяшчае фальшывы тон», зазначае Дамаслаўскі, бо палешукі — не палякі: «Паўночныя суседзі лічылі пінчукоў (палешукоў) асобнай этнічнай групай і, у адрозьненьне ад „людзей“, што значыць беларусаў, назвалі іх „д’ябламі“». Хаця сучасныя дасьледчыкі ня лічаць іх этнічна асобнымі.
Карэспандэнт, які разьяжджае па сьвеце, ня можа не цікавіць спэцслужбы, перш «айчынныя»
Агент «Паэт»
Карэспандэнт, які разьяжджае па сьвеце, ня можа не цікавіць спэцслужбы, перш «айчынныя». Чалавек, які дзесяцігодзьдзямі ў «замежных камандзіроўках», пагатоў. Гэта, мабыць, аксіёма. Капусьцінскі якраз быў з такіх. І напэўна ён адчуваў, што гэта кімсьці можа быць выкарыстана супраць яго. «Бомба выбухнула праз чатыры месяцы пасьля ягонай сьмерці», піша Дамаслаўскі. У прэсу трапілі матэрыялы з архіваў спэцслужбаў. Людзі з «правіцы» хутка выкарысталі нагоду, каб зганіць нябожчыка: за паездкі за кардон ён падпісаў дамову «з д’яблам». Але ў абарону выступілі замежнікі ў вядомых ангельскіх ды італьянскіх выданьнях. Адзін афіцэр спэцслужбаў пасьля гутаркі з Капусьцінскім пазначыў яго ў справаздачы «Паэтам».
Аліцыя Капусьцінская, прапанавала выдавецтву зрабіць новае выданьне, але выкінуўшы зь біяграфіі мужа разьдзелы, якія датычаць складаных адносінаў пісьменьніка з дачкой Зойкай і — ягонага інтымнага жыцьця
Чым жа было супрацоўніцтва вядомага публіцыста з выведкай? Артур Дамаслаўскі падсумоўвае: Капусьцінскі быў членам партыі, верыў у сацыялістычныя ідэі і аказаньне паслугаў айчынным спэцслужбаў не лічыў заганнай справай. Аднак пры гэтым: «зь мізэрнага „даробку“ у папцы відаць, зрэшты, што ён не ангажаваўся ў супрацоўніцтва, напэўна ж не будаваў на ім кар’еры». Пры канцы Артур Дамаслаўскі, праўда, завастрае оптыку: «Капусьцінскі ня зьдзейсьніў грэху продажу сваёй душы „чырвонаму д’яблу“», аднак «зьдзейсьніў грэх супраць уласнай прафэсіі, нават калі не да канца даваў сабе ў гэтым справаздачу».
Артур Дамаслаўскі