11 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру напісалі калектыўны ліст расейскаму прэзыдэнту Уладзімеру Пуціну ў сувязі з сытуацыяй вакол экіпажу «Арктыка Санрайз».
Ляўрэаты заклікаюць Пуціна зрабіць усё магчымае, каб сьледзтва адмовілася ад абвінавачваньняў у пірацтве, а любыя іншыя абвінавачваньні адпавядалі міжнародным і расейскім законам.
Падпісанты ліста таксама выказваюць сваю заклапочанасьць плянамі здабычы нафты ў Арктыцы, якія могуць мець катастрафічныя наступствы, калі раптам нафта разальецца.
19 верасьня чацьвёра актывістаў «Грынпіс» паспрабавалі падняцца на нафтавую плятформу кампаніі «Газпром», каб зладзіць акцыю супраць нафтаздабычы ў Арктыцы.
Празь некалькі гадзінаў расейскія памежнікі захапілі вадаплаў «Арктыка Санрайз», на якім былі эколягі. «Арктыка Санрайз» даставілі ў порт Мурманску. 30 чалавек, якія знаходзіліся на борце, былі арыштаваныя.
Актывістам «Грынпіс» выстаўленыя афіцыйныя абвінавачваньні ў пірацтве — спробе захопу нафтаздабываючай плятформы, перадае ВВС.