У Нарвэгіі ключавыя пасады ва ўрадзе занялі аднапартыйцы Брэйвіка

Галасаваньне ў Нарвэгіі

У склад новага правацэнтрысцкага ўраду Нарвэгіі ўпершыню ў гісторыі краіны ўвайшлі правыя радыкалы з антыімігранцкай «Партыі прагрэсу» (Fremskrittspartiet).
Па выніках кааліцыйных перамоваў лідэр партыі Сіў Йэнсэн атрымала пасаду міністра фінансаў, а яе аднапартыец Торд Ліене ўзначаліў Міністэрства нафты і энэргетыкі.

Пасады міністра фінансаў і міністра нафты і энэргетыкі ў Нарвэгіі лічацца ключавымі, паколькі дзяржава кантралюе многія найбуйнейшыя нарвэскія кампаніі, а нафтавы сэктар забясьпечвае траціну паступленьняў сродкаў у бюджэт краіны.

Усяго ва ўрадзе будуць працаваць сем прадстаўнікоў ультраправых.

Сябрам партыі раней быў тэрарыст Андэрс Брэйвік, які забіў 77 чалавек у ліпені 2011 году.