Сёньня народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін перадаў на Радыё Свабода свой новы верш, які ён прысьвяціў 25-м угодкам Беларускага народнага фронту, якія будуць адзначацца 19 кастрычніка.
Беларускі Народны Фронт,
Твой крок
Чулі высі,
Чакалі долы.
Рассыпаўся ўзброены змрок.
Бел-чырвона-белы, вясёлы
Сьцяг сьвітаньня
Вёў у прасьцяг,
Злы загон
Капыціла «Пагоня».
Мусіць быць
У пачатка працяг.
Толькі заўтраму верыць сёньня.
Меч гартуецца ў барацьбе
Жыцьме той, хто на подзьвіг клікаў.
БНФ, гадавалі цябе
І Зянон,
І вялікі Быкаў!
Твой крок
Чулі высі,
Чакалі долы.
Рассыпаўся ўзброены змрок.
Бел-чырвона-белы, вясёлы
Сьцяг сьвітаньня
Вёў у прасьцяг,
Злы загон
Капыціла «Пагоня».
Мусіць быць
У пачатка працяг.
Толькі заўтраму верыць сёньня.
Меч гартуецца ў барацьбе
Жыцьме той, хто на подзьвіг клікаў.
БНФ, гадавалі цябе
І Зянон,
І вялікі Быкаў!