Галадоўка – апошняя ці адзіная зброя беларусаў? Поўнае відэа

Чаму ў Беларусі гэтая форма пратэсту такая распаўсюджаная? І ці эфэктыўная гэтая зброя?
Галадоўкі пратэсту ў Беларусі цягам двух апошніх дзесяцігодзьдзяў — частая зьява. У турмах галадаюць палітвязьні, на знак салідарнасьці зь імі галадаюць дэмакратычныя актывісты, галадаюць вернікі, прафсаюзныя актывісты, звычайныя людзі, пакрыўджаныя ўладамі.

Чаму ў Беларусі гэтая форма пратэсту такая распаўсюджаная? Хіба няма іншых спосабаў абараніць свае правы ці адстаяць палітычную і грамадзянскую пазыцыю? Супраць каго і чаго пераважна пратэстуюць галадоўкамі беларусы? Ці ўсьведамляюць яны, што ахвяруюць уласным здароўем? І ці эфэктыўная гэтая зброя?

У перадачы бяруць удзел былы палітвязень, палітык Сяргей Скрабец і старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.