Доля Беларусі ў Мазырскім НПЗ можа прадстаўляць цікавасьць для кампаніі «Роснефть», паведаміў журналістам прэзыдэнт кампаніі Ігар Сечын.
«Нам гэты актыў цікавы. Мы ўжо там прысутнічаем. Усё астатняе будзе залежаць ад умоў продажу. Будзем разглядаць», — цытуе заяву Сечына «Інтэрфакс».
Раней сваю цікавасьць да Мазырскага НПЗ выказала іншая расейская кампанія «Газпром- нефть», яе кіраўніцтва зазначыла, што кампаніі цікава ўдзельнічаць у тэндэры на куплю дзяржаўнага пакету акцый Мазырскага НПЗ, калі ён будзе абвешчаны.
Асноўнымі акцыянэрамі ААТ «Мазырскі НПЗ» зьяўляюцца ўрад Беларусі (42,76 % акцый) і «Славнефть» ( 42,58 % акцый) , якая на парытэтнай аснове належыць расейскім кампаніям «Газпром-нефть» і " Роснефть«. Яшчэ 12,25 % Мазырскага НПЗ валодае ААТ «МНПЗ +», 2,41 % — фізычныя асобы.
Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі вядзе працу дзеля арганізацыі конкурсу па продажы дзяржаўнага пакета акцый ААТ «Мазырскі НПЗ» . Прадпрыемства ўключана ў апублікаваны на сайце ведамства «пералік акцыянэрных (гаспадарчых) таварыстваў, па якіх праводзяцца працы па продажы акцый (долі) па конкурсу» .
Згодна з умовамі, пераможца конкурсу павінен забясьпечыць на працягу пяці гадоў з даты заключэньня дагавора куплі-продажу поўную загрузку вытворчых магутнасьцяў НПЗ сыравінай, а ўнутраны рынак Беларусі — маторнымі відамі паліва, а таксама газай, пячным палівам, нафтавым бітумам, звадкаваным газам і іншымі ў аб’ёмах, штомесяц узгадняемых з канцэрнам «Белнафтахім».
Акрамя таго, на працягу гэтага тэрміну пераможца павінен забясьпечыць рэалізацыю ў поўным аб’ёме інвэстыцыйных праектаў, прадугледжаных праграмай разьвіцьця ААТ «Мазырскі НПЗ» на 2011-2015 гады з пэрспэктывай да 2020 года. Колькасьць працоўных пры новым уладальніку павінна быць не меншай за 4613 чалавек, а ўзровень сярэднямесячнай заработнай платы — не ніжэй сярэдняй па галіне.