Пададзена заяўка на «Дзяды» ў Курапатах

Прадстаўнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ падалі заяўку на правядзеньне традыцыйнага шэсьця і мітынгу памяці продкаў «Дзяды» у Менскі гарадзкі і абласны выканаўчыя камітэты.
Традыцыйнае шэсьце і мітынг у Курапатах мяркуецца правесьці 3 лістапада, паведаміла Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ.