Мазырскія галадоўнікі

Your browser doesn’t support HTML5

Другі дзень на Мазырскім НПЗ галадаюць старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу Юры Швец і ягоны намесьнік Васіль Альхоўскі. Удзень галадаюць на працоўным месцы, ноч сядзяць у машыне побач з заводам. Такім чынам Швец і Альхоўскі пратэстуюць супраць ціску на чальцоў прафсаюзу, які, паводле галадоўнікаў, чыніцца на прадпрыемстве з 2008 году.