Сёлета ў Беларусі ніжэйшая чым летась ураджайнасьць збожжа, бульбы, цукровых буракоў, гародніны.
Агулам вытворчасьць прадукцыі ўсёй сельскай гаспадаркі параўнальна з 2012 годам зьнізілася ў сувымерных цэнах на 2,2%. Гэтыя дадзеныя прыведзеныя сёньня на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.
Камэнтуючы іх для «Свабоды», экспэрт у галіне аграпрамысловага комплексу Аляксандар Ярашук адзначыў:
«Я зьвярнуў увагу на тое, што дзяржаўныя чыноўнікі пазьбягаюць камэнтаваць такія дадзеныя. У нас жа звычайна адбываецца толькі пад’ём, рост, павелічэньне, нарошчваньне ўсяго. А тут падзеньне, і даволі вялікае. А калі часам нешта і гавораць, то ўсё зводзіцца да аднаго — сёлета неспрыяльнае для сельскай гаспадаркі надвор’е.
Так. надвор’е — гэта той фактар, які трэба мець на ўвазе. Але ня больш за тое. Галоўная прычына заняпаду палягае ня ў гэтым. Сёлета дзяржава дала меней рэсурсаў для сельскагаспадарчай вытворчасьці. У выніку закупілі менш угнаеньняў, сродкаў аховы расьлін і ўсяго іншага. Адсюль і паніжэньне ўраджайнасьці: з 37 цэнтнэраў з гектара летась — да 31 цэнтнэра сёлета.
Мы бачым, што ў нашай краіне, як толькі зьмяншаецца масіраванае ўліваньне дзяржаўных сродкаў у аграрны сэктар, зьнікае стабільнасьць. А гэта паказвае, што калі няма сапраўднага гаспадара, то зьніжэньне фінансаваньня, нават ня вельмі значнае, балюча адбіваецца на выніках працы.
У рэшце рэшт, галоўнае нават ня ў тым, што адбываецца падзеньне вытворчасьці на 2%. Самае кепскае — падае эфэктыўнасьць сельскай гаспадаркі. Значна панізілася рэнтабэльнасьць. І гэта прыводзіць да таго, што наша сельская гаспадарка робіцца неканкурэнтаздольнай.
Нездарма ж улады кажуць пра ўвядзеньне падатку ў 100 даляраў на тых беларусаў, хто выяжджае за мяжу. Бо многія ехалі, каб найперш набыць харчы. Мы ж ведаем, што ў Польшчы цэны на прадукты харчаваньня ніжэйшыя, а часьцяком і значна ніжэйшыя, чым у нас.
Вось сапраўдная цана нашай аграрнай палітыкі, якая адлюстроўваецца ў лічбах афіцыйнай статыстыкі за 9 месяцаў 2013 году».