Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (NSA) зьбірае дадзеныя з мільёнаў уліковых запісаў пошты і сэрвісаў імгненных паведамленьняў па ўсім сьвеце.
Гэта робіцца і ў дачыненьні да грамадзянаў ЗША, цьвердзіць Washington Post.
Публікацыя на гэтую тэму грунтуецца на дадзеных, атрыманых ад колішняга супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна.
Аналіз гэтых дадзеных дазваляюць АНБ адсочваць сувязі і будаваць мапы зносінаў паміж аб’ектамі, якія ўяўляюць цікавасьць для выведкі.
Прэсавы сакратар Офісу дырэктара нацыянальнай выведкі, які ажыцьцяўляе нагляд за АНБ, заявіў: спэцслужба не цікавілася асабістай інфармацыі шараговых амэрыканцаў, а толькі адсочвала замежнікаў.
Былы супрацоўнік амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвард Сноўдэн, якому 30 гадоў, зьбег у Ганконг пасьля сваіх выкрыцьцяў у прэсе пра таемныя праграмы сачэньня амэрыканскіх уладаў, у прыватнасьці, па дадзеных аб тэлефонных размовах празь сеткі прынамсі адной з найбуйнейшых тэлефонных кампаній у ЗША, а таксама за дзеяньнямі ў інтэрнэце, якія ажыцьцяўляюцца празь сеткі дзевяці буйных інтэрнэт-кампаніяў ЗША за мяжой.
У Агенцтве нацыянальнай бясьпекі ЗША настойваюць, што гэтыя праграмы дапамаглі сарваць дзясяткі тэрактаў.
У ЗША Сноўдэну завочна выставілі абвінавачваньне ў выкраданьні маёмасьці дзяржавы, наўмысным разгалошваньні сакрэтных зьвестак і незаконнай перадачы абароннай інфармацыі. Па кожным з гэтых абвінавачваньняў яму пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Сноўдэн атрымаў часовы прытулак у Расеі.

Даведка Радыё Свабода — Эдвард Сноўдэн і ягоныя выкрывальніцтвы