Сябры гавораць пра Гары Паганяйлу. 14 кастрычніка вядомы юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла сьвяткуе 70-гадовы юбілей.
У паслужным сьпісе Гары Паганяйлы — пасады адваката і судзьдзі на Гомельшчыне, сьледчага вайсковай пракуратуры, кіраўніка аддзелу ў Міністэрстве юстыцыі БССР, кіраўніка юрыдычнай кансультацыі ў Менску, прэзыдэнта Саюзу юрыстаў Беларусі. Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак памятае Гары Паганяйлу яшчэ з часоў сваёй працы сьледчым пракуратуры. Гаворыць Алег Воўчак:
«Гары Пятровіча я ведаю з таго часу, калі яшчэ не было праваабарончага руху. Мяне тады ён уразіў сваёй дэмакратычнасьцю і юрыдычнай пісьменнасьцю — ня ўсе юрысты маглі і могуць валодаць усімі галінамі права, як імі валодае Гары Пятровіч. Ён быў ужо тады вельмі кваліфікаваны і запатрабаваны як адвакат. Акрамя таго, гэта вельмі добры таварыш і сябар. Мы пабывалі зь ім неаднойчы за мяжой, і я ведаю, наколькі ён шырока вядомы ў юрыдычным асяродзьдзі ў замежжы».
Гары Паганяйла — адзін зь першых адвакатаў, хто ўдзельнічаў у судовых працэсах па абароне першых беларускіх палітвязьняў сучаснай Беларусі. Так, падабароннымі юрыста былі журналісты Павал Шарамет і Зьміцер Завадзкі, палітыкі Міхаіл Чыгір, Андрэй Клімаў, былая старшыня Нацбанку Тамара Віньнікава, славуты саршыня калгаса «Расьсвет» Васіль Старавойтаў...
Паэт Славамір Адамовіч так узгадвае свайго абаронцу: «Прыгадваю, што было дзіўна і нязвыкла ў першыя гадзіны і дні. Добра ня ведаючы, я нават не давяраў яму, аж пакуль Сяргей Іванавіч Дубавец і іншыя супрацоўнікі „Нашай нівы“ не пераканалі, што гэта наш чалавек. Шкада, што з гэтых 70 гадоў мы разам з Гары Пятровічам 20 гадоў пражылі пад дыктатурай, але ня толькі пражылі, але і змагаліся. Жадаю, каб ягоная вялікая практыка працягвала дапамагаць людзям. На жаль, не сканчаюцца ў нас палітычныя зьняволеныя, і працы яму ў гэтым сэнсе, на жаль, хапае».
Менавіта пасьля ўдзелу ў шэрагу гучных палітычных працэсаў па абароне апазыцыйных актывістаў Гары Паганяйла быў вымушаны пакінуць афіцыйную адвакацкую дзейнасьць і распачаў актыўную праваабарончую працу на пасадзе намесьніка старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту, якую займае і цяпер. Старшыня БХК Алег Гулак адпрацаваў разам з Гары Паганяйлам не адзін год і перакананы, што ў сваёй дзейнасьці арганізацыя шмат у чым абавязаная менавіта яму:
«Паганяйла прыйшоў у БХК больш за 15 гадоў таму. Тое, як склаўся БХК, як арганізацыя працуе і выглядае, — у гэтым вялікая заслуга Гары Пятровіча. Перш за ўсё тым, што ён прынёс свой прафэсіяналізм і адказнасьць, годную пазыцыю спэцыяліста юрыдычнай прафэсіі. Той высокі ўзровень юрыдычных падыходаў і прававой культуры, якімі валодае Гары Пятровіч, усё гэта ён прынёс у нашую праваабарончую дзейнасьць. Гэтым адметная наша арганізацыя, і перадусім дзякуючы Гары Пятровічу».
Гары Паганяйла шмат піша на праваабарончую тэматыку ў незалежных выданьнях. У прыватнасьці — у газэце «Народная воля». Гаворыць яе рэдактар Ёсіф Сярэдзіч:
«Такога чалавека, як Гары Пятровіч, яшчэ трэба пашукаць. Ён вельмі рэдкая асоба, наагул — музэйны чалавек, я б так сказаў. Мне падаецца, што галоўная ягоная рыса — адсутнасьць баязьлівасьці. Вы ж ведаеце, дарэчы, што ён нарадзіўся ў турме і яму ня страшныя ні краты, ні артыкулы крымінальных кодэксаў. Ён як бульдозэр ідзе, як трактар, хоць і невялікі. Як у нас на Палесьсі казалі — волат мужык. Вось такім я бачу Гары Пятровіча Паганяйлу».
А вось меркаваньне старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі:
«Гары Пятровіч — „цяжкавагавік“ ня толькі сярод праваабаронцаў, але і сярод самай актыўнай грамадзянскай часткі Беларусі. Ён напоўнены аптымізмам, не зважаючы на ўсе складанасьці і праблемы, і гэтым вельмі прыцягальны. Па-другое, ён — супэрпрафэсіянал, і ён адкрыты для ўсіх і гатовы дапамагаць усім. Ён таксама сьмелы чалавек, які ня мае ўнутранай самацэнзуры. Ён гаворыць адкрыта і гучна па ўсіх рэзанансных справах, якія вельмі непрыемныя для вуха сёньняшніх уладаў. Вельмі зьдзіўлены, што Гары Пятровічу „націкала“ гэтулькі. Дай Бог, каб яшчэ столькі прыкласьці».
Да 70-годзьдзя з друку выйшла кніга юбіляра — «Адвакацкія хронікі Гары Паганяйлы».