Нобэль 2013 у эканоміцы за аналіз цэн на актывы

Сёлетнімі ляўрэатамі прэміі Швэдзкага дзяржаўнага банку ў галіне эканамічных навукаў («эканамічнага нобэля») сталі тры амэрыканцы: Юджын Фама (Чыкагскі ўнівэрсытэт), Ларс Пітэр Гансэн (Чыкагскі ўнівэрсытэт) і Робэрт Шылер (Елскі ўнівэрсытэт).

Швэдзкая каралеўская акадэмія адзначыла іх працы, якія адносяцца да «эмпірычнага аналізу цэн на актывы».