Урад Беларусі разьлічвае ў наступным годзе правесьці конкурсы па прыватызацыі дзяржаўнай уласнасьці на суму да 4,5 мільярда даляраў.
Пра гэта гаворыцца ў пляне сумесных дзеяньняў Савету міністраў і Нацбанку па структурным рэфармаваньні і павышэньні канкурэнтаздольнасьці эканомікі. Дакумэнт апублікаваны на сайце беларускага ўраду.
У канцы мінулага тыдня Дзяржкаммаёмасць апублікаваў пералік прадпрыемстваў, акцыі якіх рыхтуюцца на продаж праз аўкцыёны і конкурсы. У прыватнасьці, у гэты сьпіс увайшлі Мазырскі НПЗ (50-працэнтны пакет акцыяў), «Гарызонт», «БАТЭ» , «Трансавіяэкспарт» і іншыя прадпрыемствы.
Незалежны эканаміст Сяргей Чалы ў сувязі з гэтымі плянамі заўважыў, што сёлета ўвогуле прыкметных зьдзелак па прыватызацыі не было, такім чынам, нічога ад продажу дзяржаўнай маёмасьці бюджэт краіны не атрымаў. Тое, што на наступны год заплянавалі ажно 4,5 мільярда даляраў даходаў ад прыватызацыі, сьведчыць, што ўрад і Нацбанк усьвядомілі складанасьць сытуацыі ў эканоміцы, перакананы спадар Чалы:
«Відавочна, што неабходнасьць экстраардынарных карэкціровак эканамічнай палітыкі яны ўсьвядомілі. Ад страху з-за таго, што сытуацыя пагаршаецца, нейкія рыначныя рэчы будуць адбывацца. Але калі раней не займаліся прыватызацыяй у больш спрыяльныя гады, то цяпер давядзецца гэта рабіць у больш складанай абстаноўцы, калі час падціскае і грошы вельмі патрэбныя, і цяжка будзе атрымаць годную цану за гэтыя актывы».
Што да сумы ў 4,5 мільярда даляраў, то ўлады, відаць, зыходзілі з патрэбаў бюджэту ў дадатковым фінансаваньні на наступны год, кажа спадар Чалы:
«У цэлым малаверагодна, што такую суму здабудуць ад прыватызацыі. Папярэднія пляны былі на 2,5 мільярда даляраў прыватызацыі за год, і за тры апошнія гады толькі раз удалося гэты плян выканаць, і то толькі таму, што прадалі 50-працэнтны пакет „Белтрансгаза“ — роўна за 2,5 мільярда. Усё астатняе праходзіла зь вялікім скрыпам. Таму калі параўноўваць з папярэднімі гадамі, то цяперашні плян прыватызацыі выглядае сапраўднай манілаўшчынай. Але калі паставіць мэту і пачаць прадаваць, то можна і набраць пэўную суму».
Разам з тым у Беларусі мала актываў, выстаўленых на продаж, якія можна прадаваць за вялікія грошы, кажа спадар Чалы. Калі ўрад хоча прадаваць нізкарэнтабэльныя прадпрыемствы, то за іх шмат ня возьмеш, а на продаж «фамільнага срэбра» — «Беларуськалія» і іншых вартых актываў — урад і Аляксандар Лукашэнка не гатовыя пайсьці ў сілу сваёй мэнтальнасьці.