У ЗША па-ранейшаму застаецца пагроза дэфолту, нягледзячы на спробы рэспубліканцаў і дэмакратаў у Сэнаце ў мінулыя выходныя ўзгадніць ўмовы аднаўленьня працы урадавых устаноў і павышэньня столі дзяржаўнага доўгу.
Калі ліміт дзяржаўных запазычаньняў ЗША ня будзе павышаны, міністэрства фінансаў краіны, як мяркуецца, ужо да чацьвярга, 17 кастрычніка, вычарпае сродкі на аплату сваіх абавязаньняў. Кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысьцін Лягард папярэдзіла, што магчымы дэфолт у Злучаных Штатах пагражае буйнымі нэгатыўнымі наступствамі для ўсёй сусьветнай эканомікі.
Міністэрства фінансаў ЗША кажа, што да 17 кастрычніка ўрад вычарпае свае магчымасьці, каб застацца ніжэй столі дзяржаўнага доўгу 16,7 трылёна даляраў, якая вызначана законам, і будзе мець у сваім распараджэньні толькі каля 30 мільярдаў даляраў наяўнымі. Гэтага не дастаткова, каб выплаціць зарплаты бюджэтным працаўнікаv і сацыяльную дапамогу ў краіне ды адсоткі ад трыльёнаў пазыкаў на міжнародным узроўні.
Гэта было б сапраўды беспрэцэдэнтная сітуацыя. Злучаныя Штаты не абвясьцілі дэфолту па сваіх даўгах з 1790 году, калі яны былі вымушаныя гэта зрабіць ў сувязі зь цяжкасьцямі росту маладой дзяржавы. Сёньня ЗША зьяўляюцца самай моцнай эканомікай у свеце, якая мае гандлёвыя і інвестыцыйныя сувязі з практычна ўсімі краінамі сьвету, і ні адна краіна з такім эканамічным статусам ніколі не абвясьціла дэфолту па сваіх даўгах.
Але ці дэмакраты і рэспубліканцы могуць дазволіць ураду прэзыдэнта Барака Абамы пазычыць больш грошай, каб аплаціць свае рахункі — застаецца адкрытым пытаньнем.
Рэспубліканцы кажуць, што яны гатовыя падняць столь доўгу пасля таго, як дамовяцца з дэмакратамі аб зьмяншэньні выдаткаў на сацыяльныя праграмы. А дэмакраты адказваюць, што яны будуць весьці такія перамовы толькі пасьля павышэньня столі. Адзін бок ня хоча саступіць другому, але адначасова абодва бакі заяўляюць, што яны не дазволяць ураду абвясьціць дэфолт.
Які ўплыў на сусьветную эканоміку можа аказаць амэрыканскі дэфолт?
«Калі б здарыўся наўпроставы дэфолт па абавязаньнях міністэрства фінансаў ЗША, няма ніякіх сумневаў, што гэта стварыла б хаос на фінансавых рынках. З аднаго боку, гэтыя актывы выкарыстоўваюцца ў якасьці рэзэрваў шматлікімі прыватнымі банкамі і цэнтральнымі банкамі, і калі б іх цана раптам рэзка ўпала, дакладныя наступствы цяжка было б уявіць» — сказаў нашаму радыё прафэсар Этан Ілзэцкі з Лёнданскай школы эканомікі.
Вось некаторыя з такіх наступстваў :
Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтва аўтаматычна панізяць крэдытаздольнасць банкаў, якія зьяўляюцца крэдыторамі ЗША, а гэта ў сваю чаргу створыць цяжкасьці для гэтых банкаў пазычаць грошы, якія ім патрэбныя для вядзеньня сваіх апэрацый.
Банкі з паніжанымі актывамі раптоўна паменшаць колькасць выдаваных пазыкаў, што прывядзе да замарожваньня крэдытаваньня прадпрыемстваў па ўсім сьвеце.
Вартасьць амэрыканскага даляра можа раптоўна ўпасьці, што створыць велізарнае замяшаньне ў цэнах сусьветных тавараў, прывязаных да даляра, такіх як золата і нафта.
Эканомікі ЗША і тых краін, якія цесна з Амэрыкай зьвязаныя, запаволяцца і, магчыма, пагрузяцца ў рэцэсію.
Дзьве краіны, якія трымаюць большую частку дзяржаўнага доўгу ЗША — Японія і Кітай — выказалі трывогу адносна магчымасьці амэрыканскага дэфолту. Афіцыйныя асобы ў Токіё і Пэкіне папярэдзілі аб узьнікненьні рынкавага хаосу, калі Вашынгтон ня знойдзе хуткага вырашэньня гэтага крызысу.
Эканамічныя экспэрты зьвяртаюць увагу, што пагроза дэфолту ЗША выкліканая не эканамічнымі прычынамі — як гэта было ў выпадку нядаўніх фінансавых крызысаў, прыкладам, у Грэцыі, Гішпаніі і Партугаліі — а чыста палітычнымі спрэчкамі.
«Гэта свайго роду ўнутраны крызыс. Можна спрачацца аб тым, ці доўг ЗША стаў занадта вялікі ў адносінах да валавога ўнутранага прадукту або да бюджэту краіны, але крызыс узьнік якраз з-за палітычнага тупіку ў Вашынгтоне, а не таму, што на рынках зьявіўся недавер да здольнасьці амэрыканцаў абслугоўваць свае даўгі» — лічыць Ёханэс Ціма, экспэрт у трансатлянтычных адносінах Нямецкага інстытуту міжнароднай палітыкі і бясьпекі ў Бэрліне.
Шмат хто з назіральнікаў чакае, што цяперашні крызыс вакол дзяржаўнага доўгу ЗША скончыцца так, як і папярэдні ў 2011 годзе. Тады дзьве палітычныя партыі дасягнулі пагадненьня ў самы апошні момант, скараціўшы выдаткі і павысіўшы ліміт запазычанасьці ды, такім чынам, прадухіліўшы дэфолт.