Сёньня пачынаецца продаж абанэмэнтаў на матчы чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году, які пройдзе ў Менску. Максымальны «пакет» каштуе ў эквіваленце 2000 эўра, бюджэтны — 400 эўра. Раней паступілі ў продаж разавыя квіткі сярэднім коштам 40 эўра.
Тым часам у будаўнікоў узьніклі праблемы з «Чыжоўка-Арэнай», якая стане другой паводле значнасьці пляцоўкай хакейнага першынства. За тры тыдні да заплянаванага адкрыцьця працы тут ідуць у аўральным рэжыме. У прымусовым парадку на стратэгічны аб’ект заганяюць студэнтаў і працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак фінішу не відаць. Прылеглая тэрыторыя не ўпарадкаваная, няма пад’ездаў, не дароблена вонкавае аздабленьне.
Яшчэ больш праблемаў з аздабленьнем унутраным. Будаўнікі ня могуць прыступіць да заліўкі лёду, бо дагэтуль ідзе мантаж маразільнага абсталяваньня, усталёўваюцца крэслы, даводзяцца да ладу тэхнічныя памяшканьні. Ці ўдасца здаць арэну да 7 лістапада — ніхто з куратараў прагназаваць не бярэцца. Аднак на нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі старшыня Фэдэрацыі хакея Яўген Ворсін выказаў упэўненасьць, што форс-мажору ня будзе і «Чыжоўка-Арэну» ўрачыста здадуць у эксплюатацыю ў дзень «кастрычніцкай рэвалюцыі». Зрэшты, экспэрты перакананыя, што калі лядовы палац нават і адчыняць, то на наступны дзень доступ туды будзе спынены, бо працягнецца аўральная ліквідацыя недаробак.