Відэа: Міліцыя затрымлівае ўдзельнікаў антымігранцкіх пратэстаў у Маскве
Your browser doesn’t support HTML5
У Маскве ў раёне Бірулёва масавыя непарадкі і пагромы пачаліся пасьля забойства мясцовага жыхара Ягора Шчарбакова. Мяркуецца, што забойства ўчыніў чалавек неславянскай зьнешнасьці. Пратэстоўцы перакульвалі машыны, грамілі крамы і выкрыквалі нацыяналістычныя лёзунгі. Паліцыя затрымала каля 380 чалавек. 70 зь іх пойдуць пад суд. Відэа Расейскай службы Радыё Свабода.