Статую Свабоды зноў адкрылі для турыстаў

Статую Свабоды, якую зачынілі праз частковае згортваньнье ўраду ЗША, зноў адкрылі для наведвальнікаў.
Гэта стала магчымым пасьля таго, як штат Нью-Ёрк пагадзіўся даць грошай, каб Служба нацыянальных паркаў адкрыла помнік.

Губэрнатар Эндру Куома заявіў: штат дадаткова будзе выдзяляць 61 тысячаў даляраў на дзень, каб зноў адкрыць помнік на высьпе Свабоды ў гавані Ню-Ёрку.

Статуя Свабоды — адна зь дзесятка нацыянальных паркаў і помнікаў, якія зноў пачалі працаваць, пасьля аналягічных зьдзелак з уладамі штатаў.

Служба нацыянальных паркаў ЗША кажа амаль 4 мільёны чалавек наведалі помнік у 2011 годзе.

Бюджэт крызіс у ЗША


1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.

Пакуль палаты Кангрэсу не прыйдуць да згоды, 700 тысячаў супрацоўнікаў фэдэральнага ўраду будуць знаходзіцца ў неаплатным адпачынку.

Нацыянальныя паркі, музэі і помнікі зачыненыя.

Невядома, як на доўга згортваецца дзейнасьць гэтых установаў.

Скарачэньне не закране службы, якія адказваюць за нацыянальную бясьпеку альбо такія жыцьцё важныя функцыі, як кіраваньне паветраным рухам і праца пошты.

Гэта першы выпадак за апошнія 17 гадоў, калі фэдэральныя ўстановы ЗША вымушаныя зачыніцца, бо Кангрэс не зацьвердзіў праект бюджэту.