«Ці сочыце вы за трансьляцыямі выступаў Лукашэнкі (у прыватнасьці, за ўчорашнім)? Што запомнілася? Ці давяраеце заявам і абяцаньням Лукашэнкі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Спадар: «Вечарамі гляджу, калі час ёсьць. Ня ведаю, што й сказаць, бо заробкаў-то няма. Заробку нават 2 мільёны няма па 5 разраду КІПаўца. Гэта заробак, калі 2 мільёнаў няма? Шэсьцьсот тысяч тарыф... Гэта ж не заробак! Абяцаньні ідуць колькі, а ў мяне 200 даляраў заробак. За 200 даляраў пры цяперашніх коштах нават апрануцца нельга».
Спадарыня: «Сёньня не было калі — вечарам! І ад нас шмат залежыць, а ня толькі ад яго».
Спадар: «Каб людзі не панікавалі, трэба ім штосьці гаварыць. І лепей за ўсё пра лепшае».
Спадар: «Ніколі, пачынаючы з дня выбараў прэзыдэнта, я яму ня верыў, ня веру і ня буду верыць. І калі ён выступае, нават тэлевізар не гляджу».
Спадарыня: «Не, не гляджу — не цікава».
Спадар: «Усё залежыць ад заявы. Ёсьць такія, якім варта верыць, а ёсьць сумнеўныя. Лёгіцы й здароваму глузду трэба верыць — вось чаму трэба верыць».
Спадар: «Не гляджу — не хачу. Іншы раз, калі кажуць, што выступаў, то магу і паглядзець».
Спадар: «Не, ня веру, бо эканоміка ў нас на адным узроўні стаіць. Штогод паўтараецца адно і тое ж, а зровень жыцьця застаецца ранейшым. За апошнія два гады ён нават крыху ўпаў».
Спадар: «Скажу шчыра, у мяне тэлевізар уключаўся гады паўтара таму. Максымум у інтэрнэце штосьці магу паглядзець».
Спадар: «Як правіла, не гляджу й ня веру. Абяцае: жывём лепей і лепей, а кошты растуць і растуць. Глядзіш, а вынік некалькі іншы».
Спадар: «Тое, што ён абяцае — выдатна. Галоўнае, каб выконваў».
Спадарыня: «Не гляджу й ня веру. Ня веру — і ўсё!»
Спадар: «Імкнуся не глядзець: словы са справай разыходзяца, таму й не гляджу. Глядзеў і слухаў бы, калі б верыў».

Your browser doesn’t support HTML5

«Як правіла, не гляджу й ня веру. Абяцае: жывём лепей і лепей, а кошты растуць і растуць. Глядзіш, а вынік некалькі іншы».