Былы эсэсавец Эрых Прыбке, які кіраваў расправай над мірнымі жыхарамі Рыму ў 1944 годзе, памёр у пятніцу ў сталіцы Італіі.
Тады акупанты расстралялі рымлянаў у адплату за зьнішчэньне італьянскімі партызанамі 33 нямецкіх салдатаў.
29 чэрвеня Прыбке споўнілася 100 гадоў. Пра сьмерць Прыбке паведаміў яго адвакат.
У 1998 годзе пасьля доўгага працэсу ў Італіі ён быў асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, але з прычыны сталага ўзросту жыў пад хатнім арыштам у адным з рымскіх кварталаў.
Пасьля вайны нацысту, захопленаму ў палон, удалося бегчы зь лягеру ў Рыміні па падробленых дакумэнтах. І перад тым, як паўстаць перад італьянскім судом, ён 50 гадоў правёў у Аргентыне, адкуль быў экстрадаваны ў Італію ў 1995 годзе.