Ужо сёньня, 14 кастрычніка: Японскія танцы і кніга Гары Паганяйлы

Гары Паганяйла

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі
У менскім кафэ "Штолле" адбудзецца прэзэнтацыя кнігі "Адвакацкія хронікі Гары Паганяйлы". Пачатак а 18-й гадзіне.

У Белдзяржфілярмоніі адкрываецца міжнародны фэстываль мастацтваў "Беларуская музычная восень". Прэсавая канфэрэнцыя а 14-й гадзіне.

У Беларусі пачне выступленьні ансамбаль судзумэ-адоры (вераб'інага танцу) "Судзаку" зь японскага гораду Сэндай.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1851 – у Лёндане заснавана адно з найбольшых прэс-агенцтваў у сьвеце, Ройтэрз.

1946 – у Лёндане заснавана Міжнародная арганізацыя стандартызацыі.

1964 – Леанід Брэжнеў замяніў Мікіту Хрушчова на пасадзе генэральнага сакратара КПСС.

1981 – Хосьні Мубарака выбралі прэзыдэнтам Эгіпту. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль 30 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1890 – амэрыканскі генэрал і 34-ты прэзыдэнт ЗША Дуайт Эйзэнхаўэр.

1899 – беларускі пісьменьнік Адам Бабарэка.

1915 – беларускі пісьменьнік Усевалад Краўчанка.

1940 – брытанскі сьпявак Кліф Рычард.

1943 – беларускі адвакат і праваабаронца Гары Паганяйла

1946 – Дэн Маккафэрты, заснавальнік і вакаліст рок-гурту "Nazareth".

У гэты дзень памерлі:

1977 – амэрыканскі сьпявак і актор Бінг Кросбі.

1990 – амэрыканскі кампазытар і дырыжор Леанард Бэрнстайн.

2004 – беларускі пісьменьнік Іван Шамякін.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Інтэлектуал – гэта чалавек, які ўжывае больш словаў, чым трэба, каб сказаць больш, чым ён ведае».

Дуайт Эйзэнхаўэр