Нягледзячы на загад Аляксандра Лукашэнкі адмовіцца ад «абвальнай прыватызацыі», ва ўмовах фінансавага дэфіцыту ўлады вымушана выставілі на продаж больш як восем дзясяткаў прадпрыемстваў зь дзяржаўнай доляй уласнасьці.
Экспэрты гэты крок тлумачаць не пераходам Беларусі на рынкавыя рэйкі, а безвыходнай сытуацыяй — у іншым выпадку немагчыма атрымаць зьнешнія крэдытныя рэсурсы, на якія Менск яшчэ разьлічвае.
У пераліку аб’ектаў, зьмешчаных на сайце Дзяржаўнага камітэту маёмасьці, — шэраг прадпрыемстваў, прадаўшы якія, дзяржава спадзяецца паправіць свой фінансавы стан. Найбольш «ласыя кавалкі», якімі вырашана падзяліцца, —Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, авіякампанія «Трансавіяэкспарт», холдынг «Гарызонт», Берасьцейскі радыётэхнічны завод, Віцебскі прыборабудаўнічы завод, шклозавод «Ялізава», акцыянэрнае таварыства БАТЭ, Менскі завод ацяпляльнага абсталяваньня, дрэваапрацоўчыя заводы ў Гомелі, Івацэвічах, Рэчыцы і некаторыя іншыя. Апроч таго, разглядаецца магчымасьць перагляду ацэначнага кошту МТС — ужо каторы год няма ахвотных завалодаць апэратарам мабільнай сувязі за 1 мільярд даляраў.
Так званыя «прыватызацыйныя сьпісы» — пералікі аб’ектаў, якія могуць пайсьці з малатка, — Аляксандар Лукашэнка скасаваў яшчэ напачатку 2012 году. У выніку заданьне ўраду аб прыцягненьні непасрэдных замежных інвэстыцыяў было правалена: замест чаканых 3,7 мільярда даляраў ад продажу акцыяў у бюджэт паступіла 3,2 мільёна даляраў. Пры гэтым некаторыя акцыянэрныя таварыствы былі фактычна нацыяналізаваныя — як фабрыкі «Камунарка» і «Спартак». У першай палове 2013-га сродкаў ад прыватызацыі не паступала ўвогуле, хоць было заплянавана 4,5 мільярда даляраў. Колішні стратэгічны акцыянэр кандытарскіх прадпрыемстваў у Менску і Гомелі Марат Новікаў, якому сёньня чарговым разам дасталося ад Лукашэнкі, ня верыць, што па беларускія актывы зьбярэцца чарга ахвотных:
«Перамовы могуць весьціся, але ж вы самі разумееце: людзі, якія думаюць укласьці грошы (тым больш такія вялікія), павінны быць застрахаваныя ня толькі эканамічна, але і палітычна. На жаль, пакуль такой стабільнасьці няма, калі хтосьці ўклаў грошы і быў упэўнены, што яны застануцца цэлыя. Спантанна выносяцца ўсялякія рашэньні, загады, указы, таму збольшага ўсё залежыць ад настрою, а не ад законаў эканомікі. Увогуле вельмі дзіўна: з трыбунаў дэкляруецца адно, а на практыцы адбываецца зусім іншае. Гэта зразумець цяжка, асабліва замежнікам. Таму я сумняюся, што нехта звонку выявіць вялікі імпэт нешта набыць. Магчыма, на мясцовым узроўні нехта зацікаўлены, захоча прыкупіць, але я думаю, што ўся гэтая неэфэктыўная эканамічная піраміда зь цягам часу папросту разваліцца. Сама па сабе мадэль нежыцьцяздольная. Мы гэта бачым нават па сабе, што цяпер адбываецца на тых жа кандытарскіх фабрыках: і з продажам дрэнна, і аб’ёмы вытворчасьці падаюць».
У меркаванай прыватызацыі стаўка робіцца на Расею — нават афіцыйныя структуры лічаць малаверагодным, што заходні бізнэс кінецца ў Беларусь, якая мае статус краіны падвышанай эканамічнай рызыкі. Аднак ці не згулялі найперш супраць сябе беларускія ўлады, вырашыўшы абярнуць эканамічныя супярэчнасьці паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем» у крымінальны перасьлед расейскіх топ-мэнэджэраў? Сёньня Лукашэнка зноў заявіў, што замкнуў бы «ўсіх керымаўцаў у адну камэру». Ці не праецыруюць дзелавыя людзі падобны расклад на сябе? На думку экспэрта расейскага Інстытуту энэргетыкі і фінансаў Сяргея Агібалава, інвэстыцыйнай прывабнасьці Беларусі арышт Уладзіслава Баўмгертнэра напэўна не паспрыяе. Зь іншага боку, гэта расчышчае дарогу тым, хто мае ў Менску доступ ва ўладныя кабінэты:
«Думаю, сытуацыя карэнным чынам ня зьменіцца. Калі ў адной групы
інвэстараў (сярод іх ня самыя буйныя што расейскія, што замежныя кампаніі) ужо даўно няма ніякага жаданьня працаваць зь Беларусьсю і публікацыя якіх заўгодна прывабных актываў не падштурхне іх разглядаць нават тэарэтычную верагоднасьць свайго ўдзелу ў такіх зьдзелках, то ёсьць і іншыя. Я маю на ўвазе тых інвэстараў, якія валодаюць пэўным рэсурсам па абароне сваіх правоў. Такія, прыкладам, як кампаніі „Роснефть“ ці „Газпром“. Яны, натуральна, як раней разглядалі магчымасьць набыцьця актываў у Беларусі, так і цяпер разглядаюць. Гісторыя з „Уралкаліем“ для іх як бы зразумелая, яны, умоўна кажучы, ведаюць сутнасьць падзеяў, хто, чаму і дзе апынуўся. Таму гэта ні Сечына, ні Мілера асабліва не адпудзіць. То бок, калі буйная кампанія мае адпаведны інтэрас і беларускі бок прапануе адэкватны кошт, каб не паўтаралася розных гісторый, якія могуць несьці сур’ёзныя наступствы для эканомікі Беларусі, то прыватызацыя і прыход стратэгічных інвэстараў цалкам магчымыя».
На пачатку крэдытных праграмаў па лініі Міжнароднага валютнага фонду і Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС Беларусь узяла на сябе абавязаньні перад крэдыторамі аб продажы дзяржаўнай уласнасьці. Адна толькі дамоўленасьць з ЭўрАзЭС прадугледжвала, што ад прыватызацыі ў краіну штогод будзе паступаць 2,5 мільярда даляраў. Аднак за прамінулыя гады графік ня толькі не выконваўся, а быў радыкальна перагледжаны: летась Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду адмовіцца ад прыватызацыйных сьпісаў аб’ектаў, акцыі якіх меліся выстаўляцца на аўкцыёны і конкурсы. Паводле Лукашэнкі, прыватызацыя павінна насіць «кропкавы характар», калі гэта насамрэч патрэбна дзяржаве. Але, як кажа супрацькрызісны мэнэджэр Мечыслаў Бурак, у дадзеным выпадку беларускі бок яўна пераацэньвае значнасьць і сваю, і нацыянальнай эканомікі:
«Ні ў якім разе сюды нармальны бізнэс ня пойдзе. Спачатку трэба стварыць спрыяльныя ўмовы, а не чакаць, што нехта пагодзіцца і на тое, што даюць. Чым галава нашых чыноўнікаў павінна быць забітая? Тым, як завабіць інвэстара.
А яны ўсё запытваюць: што рабіць, каб ён прыйшоў? Дык вось і прыдумай, каб буржуй сеў і сказаў: ого, тут мне сапраўды выгадна! А мы зрабілі ўсё, каб было наадварот. Найперш, ніхто нічога не стварыў, толькі палкамі ўсіх б’юць. Пакуль дома сядзіш, усё нібыта добра, як толькі зойдзеш у кабінэт нешта вырашаць — нічога нідзе не вырашаецца. Таму ніякі капітал сюды ня пойдзе, няма ўмоваў. Дый сэнс які? Навошта ісьці да нас, калі ўсім і так добра? Пра інвэстыцыйны патэнцыял Беларусі гавораць людзі, якія нічога ў гэтым толкам не разумеюць. Ніякі капіталіст сюды ня пойдзе, бо ён павінен рэальна адчуваць, што ад гэтага атрымае. А гэта ўсё паказуха, якая ўрэшце разваліцца».
Тым часам Савет міністраў Беларусі ініцыяваў падрыхтоўку прапаноў па прыватызацыі прадпрыемстваў, узяўшы за аснову праект сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2014 год. Мяркуецца, што ад продажу інвэстарам доляў у статутных фондах у бюджэт паступіць ня менш як 4 мільярды даляраў.
У пераліку аб’ектаў, зьмешчаных на сайце Дзяржаўнага камітэту маёмасьці, — шэраг прадпрыемстваў, прадаўшы якія, дзяржава спадзяецца паправіць свой фінансавы стан. Найбольш «ласыя кавалкі», якімі вырашана падзяліцца, —Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, авіякампанія «Трансавіяэкспарт», холдынг «Гарызонт», Берасьцейскі радыётэхнічны завод, Віцебскі прыборабудаўнічы завод, шклозавод «Ялізава», акцыянэрнае таварыства БАТЭ, Менскі завод ацяпляльнага абсталяваньня, дрэваапрацоўчыя заводы ў Гомелі, Івацэвічах, Рэчыцы і некаторыя іншыя. Апроч таго, разглядаецца магчымасьць перагляду ацэначнага кошту МТС — ужо каторы год няма ахвотных завалодаць апэратарам мабільнай сувязі за 1 мільярд даляраў.
Так званыя «прыватызацыйныя сьпісы» — пералікі аб’ектаў, якія могуць пайсьці з малатка, — Аляксандар Лукашэнка скасаваў яшчэ напачатку 2012 году. У выніку заданьне ўраду аб прыцягненьні непасрэдных замежных інвэстыцыяў было правалена: замест чаканых 3,7 мільярда даляраў ад продажу акцыяў у бюджэт паступіла 3,2 мільёна даляраў. Пры гэтым некаторыя акцыянэрныя таварыствы былі фактычна нацыяналізаваныя — як фабрыкі «Камунарка» і «Спартак». У першай палове 2013-га сродкаў ад прыватызацыі не паступала ўвогуле, хоць было заплянавана 4,5 мільярда даляраў. Колішні стратэгічны акцыянэр кандытарскіх прадпрыемстваў у Менску і Гомелі Марат Новікаў, якому сёньня чарговым разам дасталося ад Лукашэнкі, ня верыць, што па беларускія актывы зьбярэцца чарга ахвотных:
У меркаванай прыватызацыі стаўка робіцца на Расею — нават афіцыйныя структуры лічаць малаверагодным, што заходні бізнэс кінецца ў Беларусь, якая мае статус краіны падвышанай эканамічнай рызыкі. Аднак ці не згулялі найперш супраць сябе беларускія ўлады, вырашыўшы абярнуць эканамічныя супярэчнасьці паміж «Беларуськаліем» і «Ўралкаліем» у крымінальны перасьлед расейскіх топ-мэнэджэраў? Сёньня Лукашэнка зноў заявіў, што замкнуў бы «ўсіх керымаўцаў у адну камэру». Ці не праецыруюць дзелавыя людзі падобны расклад на сябе? На думку экспэрта расейскага Інстытуту энэргетыкі і фінансаў Сяргея Агібалава, інвэстыцыйнай прывабнасьці Беларусі арышт Уладзіслава Баўмгертнэра напэўна не паспрыяе. Зь іншага боку, гэта расчышчае дарогу тым, хто мае ў Менску доступ ва ўладныя кабінэты:
«Думаю, сытуацыя карэнным чынам ня зьменіцца. Калі ў адной групы
Гісторыя з „Уралкаліем“ для іх як бы зразумелая, яны, умоўна кажучы, ведаюць сутнасьць падзеяў, хто, чаму і дзе апынуўся. Таму гэта ні Сечына, ні Мілера асабліва не адпудзіць
На пачатку крэдытных праграмаў па лініі Міжнароднага валютнага фонду і Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС Беларусь узяла на сябе абавязаньні перад крэдыторамі аб продажы дзяржаўнай уласнасьці. Адна толькі дамоўленасьць з ЭўрАзЭС прадугледжвала, што ад прыватызацыі ў краіну штогод будзе паступаць 2,5 мільярда даляраў. Аднак за прамінулыя гады графік ня толькі не выконваўся, а быў радыкальна перагледжаны: летась Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду адмовіцца ад прыватызацыйных сьпісаў аб’ектаў, акцыі якіх меліся выстаўляцца на аўкцыёны і конкурсы. Паводле Лукашэнкі, прыватызацыя павінна насіць «кропкавы характар», калі гэта насамрэч патрэбна дзяржаве. Але, як кажа супрацькрызісны мэнэджэр Мечыслаў Бурак, у дадзеным выпадку беларускі бок яўна пераацэньвае значнасьць і сваю, і нацыянальнай эканомікі:
«Ні ў якім разе сюды нармальны бізнэс ня пойдзе. Спачатку трэба стварыць спрыяльныя ўмовы, а не чакаць, што нехта пагодзіцца і на тое, што даюць. Чым галава нашых чыноўнікаў павінна быць забітая? Тым, як завабіць інвэстара.
Пра інвэстыцыйны патэнцыял Беларусі гавораць людзі, якія нічога ў гэтым толкам не разумеюць.