Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Facebook больш ня змогуць зрабіць сваю хроніку (timeline) нябачнай у выніках пошуку гэтай сацыяльнай сеткі.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным у афіцыйным блогу кампаніі.
Такім чынам, у выніках пошуку па Facebook’у будуць адлюстроўвацца ўсе хронікі паводле імёнаў і ўся агульнадаступная інфармацыя карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Закрыць свае дадзеныя для прагляду праз пошук можна будзе толькі адным спосабам – заблякаваўшы пэўнага карыстальніка, ад якога вы хочаце схаваць сваю інфармацыю. Заблякаваныя карыстальнікі ня змогуць бачыць «Timeline» чалавека, які іх заблякаваў, пасылаць яму паведамленьні, а таксама пераходзіць на яго старонку праз спасылку ў камэнтарах або ў разьдзеле агульных сяброў.
У студзені 2013 году ў кампаніі Facebook прайшло самае сур'ёзнае абнаўленьне пошукавых магчымасьцяў за ўвесь час існаваньня сацыяльнай сеткі – кампаніяй быў прадстаўлены так званы «сацыяльны пошук» пад назвай Graph Search, які дазваляе знаходзіць фатаграфіі, падзеі і інфармацыю аб праслуханай сябрамі музыцы. У кастрычніку ў вынікі пошукавай выдачы Graph Search былі таксама ўключаны апублікаваныя карыстальнікамі пасты, статусы і камэнтары да фатаграфій.