У нямецкім Франкфурце-на-Майне адбываецца самы вялікі ў сьвеце кніжны кірмаш. Упершыню на ім і беларускі стэнд. Куратары праекту сьцьвярджаюць, што імкнуліся падаць беларускую літаратуру максымальна адэкватна: для выставы яны адабралі восем кніг васьмі беларускіх аўтараў. У каталёг кніжнага кірмашу ўвайшлі зь беларускага боку 8 пісьменьнікаў: Віктар Марціновіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Ева Вежнавец, Артур Клінаў, Уладзімер Някляеў, Альгерд Бахарэвіч і Рома Сьвечнікаў.
Госьць эфіру — пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, які ўдзельнічае ў франкфурцкім кірмашы.
Радкевіч: Як выглядае беларускі стэнд?
Бахарэвіч: Беларускі стэнд не сказаць каб вялікі. Малы, але цалкам прэзэнтабэльны, ёсьць арыгінальныя дызайнэрскія рашэньні. Пры ім заўсёды ёсьць людзі, цікаўных заўсёды шмат. Ёсьць добра падрыхтаваны каталёг па-ангельску.
Радкевіч: А раскажыце для тых, хто ня ведае, як такі кірмаш праходзіць, як гэта адбываецца? Як вы прыцягваеце ўвагу замежных выдаўцоў?
Бахарэвіч: Я прыехаў сюды як аўтар і на стэндзе стаяць ня мушу. Для гэтага ёсьць людзі падрыхтаваныя, якія размаўляюць па-ангельску, могуць свабодна прэзэнтаваць беларускую літаратуру і даваць кантакты на беларускіх выдаўцоў. А я, як аўтар, удзельнічаў сёньня ў імпрэзе, якая адбывалася ўдзень. Сам кірмаш праходзіць на вялікай плошчы, тут добра адчуваецца, што кніга даўно перамагла чалавека, і чалавек-чытач тут пачуваецца, магчыма, ня надта ўтульна, бо такой колькасьці кніг уявіць чалавеку, які ня быў на кірмашах, цяжка. Беларускі стэнд знаходзіцца там жа, дзе і ўсе астатнія стэнды замежных выдавецтваў — у асобнай залі, бо ўсе астатнія залі займаюць нямецкія кнігі. Беларускіх стэндаў тут два. Адзін дзяржаўны, а другі недзяржаўны.
Радкевіч: А дзяржаўны прадстаўляе колькіх аўтараў? Бо вось недзяржаўны васьмёх...
Бахарэвіч: Дзяржаўны аўтараў наогул не прадстаўляе... Прынамсі мне невядома нічога пра нейкія імпрэзы з удзелам афіцыйных аўтараў. Нічога такога ў іх не заплянавана. У іх чыста стэнд з кнігамі і ўсё.
Радкевіч: А што там за кнігі?
Бахарэвіч: Там усе найлепшыя кнігі, якія выходзілі, напрыклад, у «Мастацкай літаратуры» цягам апошніх гадоў. Ёсьць і неблагія, напрыклад, «Галоўная вуліца Менску»... А на нашым стэндзе стаяць кнігі беларускіх аўтараў, якія былі перакладзеныя на замежныя мовы, вось каля мяне стаіць пераклад Караткевіча на ангельскую, кнігі Вальжыны Морт, Валянціна Акудовіча, Артура Клінава па-нямецку, таксама кнігі па-швэдзку, слоўнікі, выданьні Зьмітра Коласа, карацей, кнігі, якія ўжо вядомыя заходняму чытачу.
Радкевіч: А ці кантактуеце вы з удзельнікамі ад беларускага дзяржаўнага стэнду?
Бахарэвіч: Не, у нас тут сабралася вельмі добрая кампанія, і якраз цяпер тут адбываецца прыём на нашым беларускім стэндзе, калі ўсе ахвочыя могуць падысьці, троху выпіць віна, пачаставацца беларускімі напоямі і пагаварыць непасрэдна з аўтарамі, якія прадстаўляюць тут беларускіх выдаўцоў.
Радкевіч: А што гэта за імпрэза сёньня днём адбылася, пра якую вы казалі?
Бахарэвіч: Гэта была вялікая імпрэза пад назвай «Беларуская літаратура на парозе вялікага посьпеху». У ёй удзельнічалі Віктар Марціновіч, Марыйка Мартысевіч, я і зь нямецкага боку Катарына Раабэ з выдавецтва Suhrkamp, перкладчык Томас Вайлер, а вёў гэтую імпрэзу Інго Пец, які знаёмы шмат каму зь беларусаў і які спрабуе рэклямаваць беларускую культуру за мяжой.
Радкевіч: Ну і на завяршэньне — пра сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. У беларускім грамадзтве меркаваньні падзяліліся. Адны зычылі посьпеху Сьвятлане Алексіевіч, а іншыя лічылі, што прысуджэньне прэміі расейскамоўнай пісьменьніцы зь Беларусі падарве прэстыж краіны. Якія былі вашы пачуцьці, калі вы даведаліся, што прэмію атрымала не Сьвятлана Алексіевіч, а Эліс Манро?
Бахарэвіч: Я ня ведаю, ці будзе гэта дарэчы, але літаральна некалькі дзён таму ў маёй каленцы на сайце Будзьма.орг я выказаў сваё стаўленьне да гэтай прэміі. Я перакананы, што так пераймацца гэтай прэміяй ня трэба, і што ў бліжэйшы час беларусы яе не атрымаюць. Ніякай трагедыі тут я ня бачу, у гэтай прэміі ёсьць ня толькі шмат плюсаў, але і мінусаў. Таму мне здаецца, што жарсьці вакол прысуджэньня перабольшаныя.
Радкевіч: Але вы заўзелі за Сьвятлану Алексіевіч?
Бахарэвіч: Не, не сказаў бы, што заўзеў. Безумоўна, было б прыемна за Беларусь, калі б яна яе атрымалі. Так, гэта, напэўна, паспрыяла б вядомасьці Беларусі ў сьвеце. Але тут ёсьць і адваротны бок. Я лічу, што калі б расейскамоўная пісьменьніца атрымала гэтую прэмію, то ад нас бы і далей чакалі чагосьці расейскамоўнага, а гэта хутчэй адмоўна паўплывала б на беларускамоўную беларускую літаратуру і яе шанцы ў будучым.