Сёлетнюю прэмію Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава атрымала Малала Юсуфзай з Пакістану.
Малала Юсуфзай стала сымбалем змаганьня за роўныя правы дзяўчатак на адукацыю ў грамадзтвах, у якіх традыцыя вызначае жанчыне другарадную ролю ў публічным жыцьці.
Малала Юсуфзай з 11 гадоў вяла блог для брытанскай мэдыйнай карпарацыі Бі-Бі-Сі, распавядаючы аб становішчы яе аднагодкаў і бацькоў, якія жывуць у пакістанскім рэгіёне Сват.
У 2012 годзе па Малале, якая вярталася са школы, стралялі талібы і сур’ёзна яе паранілі. Жыцьцё дзяўчынцы ўратавалі лекары ў Вялікабрытаніі.
У шорт-ліст прэміі Сахарава, якую прызнае Эўрапарлямэнт, сёлета трапілі і беларускія палітвязьні: Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч.
Прэмія імя Сахарава, заснаваная ў 1998 годзе, мае грашовую вартасьць 50 тысяч эўра і зьяўляецца галоўнай узнагародай Эўразьвязу ў галіне правоў чалавека.

Your browser doesn’t support HTML5